У вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна, дзе знаходзіцца сядзіба Рэйтанаў, пройдзе свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных». Наведвальнікаў чакае шмат цікавага і разнастайнага.

Читайте "Першы" в:

Свята пройдзе 15 верасня 2024 года (пачатак з 11:00). Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры і ладзіцца ўжо не першы год.

Імпрэза збірае аматараў і захавальнікаў фальклору і народных традыцый не толькі з Ляхавіцкага раёна, але і іншых мясцін. Наведаць свята можна бясплатна.

Сёлета у праграме:

🔹выступленне фальклорных калектываў

🔹майстар-клас па традыцыйных рамёствах

🔹экскурсія па палацавым комплексе

🔹дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні і шмат іншага

Грушаўка – гэта невялікая вёска ў Ляхавіцкім раёне, якую не так проста знайсці. Але менавіта сюды варта прыехаць, каб убачыць атмасферны маёнтак і ажурную пахавальню Рэйтанаў, шляхцічаў прускага паходжання, якія гарой стаялі за Вялікага княства Літоўскага.

Закладзена сядзіба Тадэвушам Дамінікам Рйэтанам яшчэ ў XVIII стагоддзі.  Першапачаткова хата была каменнай, але наступныя ўласнікі яе перабудавалі.

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Новы драўляны фасад з’явіўся пад канец XIX стагоддзя з высакаякаснага бруса на ранейшым падмурку. У 2020 годзе пачалася рэстаўрацыя маёнтка і зараз фасад ужо практычна адрамантаваны.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Подписывайтесь на нас в соцсетях!