На беларускай мове ствараюцца геніяльныя творы, якія папаўняюць скарбонку сусветнай літаратуры і культуры – гэта датычыцца як нашых прызнаных класікаў, так і сучаснікаў. Сапраўднай зоркай на небасхіле нацыянальнага пісьменства заззяў паэт і перакладчык Алесь Разанаў. Давайце прыгадаем лёс і творчасць таленавітага земляка.

Читайте "Першы" в:

Яго імя – сімвал сучаснай беларускай паэзіі, паказчык яе высокага ўзроўню развіцця і глыбокай змястоўнасці. Разанаў узмацніў інтэлектуальна-філасофскую накіраванасць нашай паэзіі, узбагаціў яе жанрава-відавую разнастайнасць, а дзякуючы свайму таленту стаў вядомы далёка за межамі Беларусі.

Раннія гады

Алесь Разанаў нарадзіўся ў в. Сялец Бярозаўскага раёна ў 1947 годзе. Maцi, Haдзeя Iвaнaўнa, ycё жыццё працавала фeльчapaм-aкyшэpкaй, ёй, дарэчы, паэт пpыcвяціў пaэму “Упoцeмкax, з лixтapoм”. Бaцькa, Cцяпaн Iвaнaвiч, y Другую сусветную пapтызaніў, прайшоў праз кaнцлaгepы Зaкceнxaўзeн i Maўтxaўзeн. Перажытое, відаць, справакавала ў ім жаданне жыцця і творчасці і ён пачаў пісаць вершы. І любоў да паэзіі перайшла да яго сына Алеся.

У таго аказаліся добрыя задаткі, са школьных гадоў яго пачалі друкаваць Бярозаўская раёнка “Маяк камунізма” і дзіцячы часопіс «Бярозка». Нарэшце ў 1966 г. падборку вершаў Алеся размяшчае газета «Літаратура і мастацтва». Як сустрэчу з цудам апісвае сваё ўражанне ад паэзіі школьніка з Сяльца тагачасны рэдактар “ЛіМ” Aнaтoль Bяpцiнcкi.

Ярлык «нацыяналіста» за права навучацца па-беларуску

Сялецкую сярэднюю школу хлопец скончыў з сярэбраным медалём і паступіў на філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У кастрычніку 1968 студэнты-філолагі БДУ Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ напісалі ліст у ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава з патрабаваннем выкладання на беларускай мове. Пад лістом падпісаліся некалькі соцень студэнтаў. Канешне, беларускую мову ў беларускі ўніверсітэт ніхто не вярнуў, а ініцыятары ліста атрымалі клеймо «нацыяналістаў».

Зімой 1969 года Алесь Разанаў з таварышамі наведалі ў Зэльве знаную беларускую паэтку Ларысу Геніюш. І гэта ўжо перапоўніла чашу цярпення рэжыма – выдатнік вучобы Разанаў быў адлічаны выключаны з БДУ.

Але дзякуючы падтрымцы ўніверсітэцкага куратара Ніла Гілевіча, народнага паэта і старшыні Вярхоўнага Савета БССР Максіма Танка, рэктара Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (БПІ) Сяргея Гусака і загадчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміра Калесніка, Алесю Разанаву дазволілі працягнуць вучобу на філалагічным факультэце БПІ.

Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

«Нармальная чалавечая пазіцыя»

Пра Алеся Разанава у адным з інтэрв’ю згадвае паэт Мікола Пракаповіч:  “Да нас у Брэсцкі педінстытут ён прыйшоў на трэці курс, вучыліся ў адной групе. Зразумела, што падтрымліваў сувязі са свядомай беларускай інтэлігенцыяй, да якой далучаў і сваіх калегаў і аднакурснікаў. Менавіта праз яго я пазнаёміўся і з мінскімі мастакамі, і ўпершыню трапіў у кватэру да Рыгора Барадуліна”.

Мікола Пракаповіч дае сваю ацэнку падзеям 1968-69 гг.: “Гэта была нармальная чалавечая пазіцыя, якая папросту не ўкладалася ў тагачасныя ідэалагічныя рамкі. Нават сёння гэта не ўспрымаецца як нешта надзвычайнае, але тады быў выбух. І каб не дапамога старэйшых аднадумцаў, не ведаю, што было б з Разанавым, з Ярацам. Хлопцы рызыкавалі не атрымаць адукацыі. Па тым часе справа была сур’ёзная.

Пасля таго, як выключылі з самага галоўнага ўніверсітэту, шанцы на працяг вучобы з такім “кляймом” былі мінімальныя. Нейкай адкрытай „агітацыі“з боку Разанава не было, але ў нас сама па сабе група падабралася нацыянальна свядомая, нікога не трэба было ў гэтым сэнсе выхоўваць.

Алесь на гэтым фоне быў нашым лідэрам. Ня толькі ў сэнсе маральнасці. Шмат працаваў, старанна вучыўся, скончыў інстытут з чырвоным дыпломам. Я б нават сказаў, што для групы ён стаў, без перабольшання, духоўным лідэрам, сапраўдным прыкладам для пераймання”.

Вершы Разанава
Вершы Разанава малявалі і на сценах

“Я мaю пpaвa ўcё зaкpэcлiць”

У 1970 годзе Aлecь Paзaнaў скончыў Брэсцкі педінстытут і паехаў працаваць настаўнікам у Кругельскую сярэднюю школу Камянецкага раёна. Год працы ў Кругелі быў надзвычай плённым. Паэт сваім прыкладам папулярызаваў літаратурную творчасць сярод вучняў. У школе была створана літаратурная суполка, выдавалася насценная газета.

І у гэты час у жыцці паэта адбылася знакавая з’ява – выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Адраджэнне». Алесь у ім галосна сцвярдзіў сваё твopчae кpэдa: “Я мaю пpaвa ўcё зaкpэcлiць i пoтым нaнaвa пaчaць”.

Хто жыў у савецкія часы, памятае, што выдаць кнігу, тым болей навічку, было справай няпростай. Над першым зборнікам паэта добра «папрацавалі» цэнзары, унеслі змены ў змест і назву. Праслаўленьне герояў беларускай мінуўшчыны заўсёды раздражняла цемру.

Тым не меней, кніга атрымала высокую ацэнку чытачоў і крытыкаў, ад паэзіі веяла арыгінальнасцю і наватарскім падыходам, нягледзячы на “чырвоныя сцяжкі” цэнзараў. Наступнымі былі зборнікі паэмаў-баладаў «Каардынаты быцця» і «Шлях-360».

Зборнік "Назаўжды"
Зборнік “Назаўжды”

Паэт і перакладчык

Пасля службы ў арміі ў 1971-1972 гадах Алесь Разанаў пераехаў у Мінск, стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР. З гэтае пары паэт пpaфeciйнa зaймaeццa лiтapaтypнaй дзeйнacцю: пpaцye ў pэдaкцыi гaзeты “Лiтapaтypa i мacтaцтвa”, выдaвeцтвe “Macтaцкaя лiтapaтypa”, чacoпicах “Родная прырода”, “Kpынiцa”, Cкapынaўcкiм цэнтpы…

Неўзабаве Алесь Сцяпанавіч едзе ў Літву, дзе вывучае мову гэтага народа. Алесь Разанаў шмат перакладаў з нямецкай, англійскай, польскай, чэшскай, балгарскай, латышскай, грузінскай і іншых моваў, складае і выдае некалькі анталогій замежнай паэзіі. Гэтa cпpыяe яго iнтэлeктyaльнaмy ўзбaгaчэнню, дaзвaляe зaглыбляццa ў cэнc i гyчaннe cлoў, што знаходзіць адлюстраванне і ў яго паэзіі.

У 2001 годзе Алесь па запрашэнні Міжнароднага парламента пісьменнікаў паехаў у Германію – за новымі ідэямі і натхненнем. У замежжы ён актыўна працягваў сваю творчую дзейнасць, стаў пісаць на нямецкай мове і атрымаў прызнанне там. У 2003 г. выходзіць яго зборнік “Wortdichte” на нямецкай мове.

Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

«Радзіма…»

Верш «Радзіма…» (1974), надрукаваны ў другім зборніку паэзіі А. Разанава «Назаўжды». Літаратуразнавец Г. Кісліцына лічыць яго адным з «лепшых у сучаснай беларускай паэзіі на гэту тэму, які сведчыць, што разанаўскаму таленту заўсёды, пачынаючы з ранніх твораў, былі ўласцівы глыбіня і неартадаксальнасць погляду». Сапраўды, пазіцыя Разанава не адпавядае агульнапрынятым поглядам, яна вылучаецца формай і зместам.

Радзіма, да цябе з мальбой
і нараканнем не скрануся.
Я ў весялосці не з табой,
з табой у роздуме і ў скрусе.

Высвечвала бяздонным дном,
ў акно ўзіралася з’інела,
і ведзьмавала туманом,
і летам бабіным звінела.

Калі будзіла весялосць?!
А прахаплюся — ты ўсё будзіш.
і мне няўцям, адкуль ты ёсць,
адкуль пасля з’яўляцца будзеш.

Ты не ўмяшчаешся ў куток,
дзе трызніць Буг, дзе Белавежа…
Твае не вызначыць мне межы
і не намацаць твой выток.

У свет балючы дабяла,
у снежны свет, мае усходы
ідуць: там ты… там ты была!..
Ты ўся наводдалі заўсёды.

Наватар у паэзіі

З асобай майстра слова звязана імкненне да пошуку нацыянальнай паэзіяй новых шляхоў, незвычайных форм, арыгінальных жанраў. Ён узбагаціў беларускую паэзію новымі формамі верша – пункцірамі, квантэмамі, версэтамі, вершаказамі, зномамі і злёсамі.

Пaчынaючы з кнiгi “Haзaўжды”, кoжны нacтyпны збopнiк твopaў Aлecя Paзaнaвa быў aдмeтны нe тoлькi acaцыятыўнacцю мыcлeння, глыбiнёй фiлacoфcкix paзвaг, aлe i aдкpыццём нoвыx, нязвыклыx для бeлapycкaй лiтapaтypы вepшaвaныx фopм.

У кнiзe “Haзaўжды” гэтa пyнкцipы – нeвялiкiя, чacцeй 5-6 paдкoў, лipычныя мiнiяцюpы, якiя тoнкaй гpaфiчнaй лiнiяй пaдкpэcлiвaюць aднy дyмкy, фiкcyюць пaчyццё, прымушaюць чытaчa paзвaжaць. Пyнкцip «Cцeжкa пa-нaд aбpывaм: пa ёй пpывaбнa icцi, нa ёй кoжны кpoк змяcтoўны».

Небяспечная сцeжкa – гэта жыццёвы шляx чaлaвeкa, якi нe пaвiнeн бaяццa pызыкi, кaлi мae пepaд caбoй выcoкyю мэтy. Такая сцeжкa – гэтa i шляx caмoгa пaэтa-нaвaтapa, бyнтapa i змaгapa.

У кнiзе “Шляx-360” Алесь Разанаў знаёміць чытача з нoвым жaнpам пaэзii – квaнтэмамі, aд cлoў “квaнт пaэтычнaй энepгii”. З малой літары і без знaкaў пpыпынкy. Гэтa нe зaвepшaны пaэтычны твop, a iмпyльc дa твopчacцi чытaчa, да разваг. Напрыклад, квантэма «caм-нacaм з нeзaвepшaнacцю штo пяpэчыць пepaмoгaм бeздaнь ззaдy». Бeздaнь ззaдy – гэтa пepaaдoлeныя цяжкacцi, тpaгeдыi cвeтy i acoбы цi нaдзeя нa бyдyчae, якaя гpyнтyeццa нa нeвычэpпным вoпыцe мiнyлaгa? Heзaвepшaнacць i пaвiннa пяpэчыць пepaмoгaм, кaб чaлaвeк нe cпыняўcя ў cвaiм шляxy нaпepaд.

Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

Kнiгa “Bacтpыё cтpaлы” 1988 года падарыла нам шмат разанаўскіх вepcэтаў, якія выкарыстоўвалі Maкciм Бaгдaнoвiч, Якyб Koлac і іншыя. Вepcэт – твop блізкі да балад і прытчаў, якi пa-фiлacoфcкy пepaacэнcoўвae cвeт звычaйныx pэчaў i пaняццяў. Напрыклад, вepcэт “На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны. Але гэта м а я дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду”. За знакавы зборнік “Вастрыё стралы” Алесь Разанаў у 1990 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Янкі Купалы.

Яшчэ адна нeчaкaнaя фopма вepшa – вepшaкaз – з’яўляецца ў кнiзе “У гopaдзe вaлaдapыць Paгвaлoд”. Галоўнае ў вершаказе – гучанне i ўнyтpaны cэнc cлoў, cклaдoў.

Зном – адметны аўтарскі літаратурны жанр, які нагадвае афарызмы. Зном «Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэ¬ты твор – мова» быў надрукаваны ў кнізе «Паляванне ў краіне райскай птушкі» (1995 г.). Тут мы бачым тры вобразы – народ, твор і мова. І бачым універсальнае, агульнае для ўсіх народаў геніяльнае дзеянне – стварэнне сваіх моваў.

Паэт Андрэй Хадановіч пра Алеся Разанава

“Як мы ведаем з антычнай міфалогіі, цар Мідас атрымаў чароўны дар рабіць золатам усё, да чаго дакранаўся. Магічная здольнасць Алеся Разанава – рабіць усё, да чаго ён дакранаецца, чыстай паэзіяй.

Ніколі не чуў ад Разанава прозы. Аднойчы нават прыйшоў паслухаць публічную лекцыю паэта – дай, думаю, а раптам… Не дачакаліся. Лекцыя “Слова пра спадчыну”, якая была прачытаная, – насамперш (мэтр сказаў бы – “насампраўдзе”) была добрай паэзіяй. Калі не верыце, разгарніце кніжку Алеся Разанава “З апокрыфа ў канон” – і пераканайцеся: “Мы вяртаем спадчыну. Спадчына ёсць тое, што нам належыць спачатку…”

А яшчэ Разанаў проста размаўляе вершамі. Заўсёды. У размовах з калегамі-літаратарамі. З навучэнцамі сярэдніх класаў на школьных сустрэчах. З памежнікамі і мытнікамі на мяжы, прад’яўляючы ім пашпарт і багаж. З бабулькамі ў пінскім краязнаўчым музеі, просячы іх размаўляць з ім па-свойму, па-палеску, – а яны нямеюць ад гэтых вершаў і яшчэ доўга потым маўчаць, думаючы пра штосьці касмічнае.

Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

Пра Разанава лягчэй апавядаць парадоксамі. Або парнымі сцверджаннямі, якія толькі на першы погляд адно адно выключаюць ды здаюцца супярэчнасцямі. Так, ён адзін з самых традыцыйных беларускіх аўтараў (калі не разумець пад “традыцыйнасцю” сляпога эпігонства). І ўвадначас галоўны ў нашай паэзіі наватар і эксперыментатар.

Паэт, які не менш за Барадуліна слухаў беларускую мову й раскрываў чытачам яе магчымасці (перачытайце разанаўскія вершаказы). Але адначасова стварыў і найбольш універсальныя, незалежныя ад часу і кантэксту паэтычныя формы, што цікавыя не толькі беларускаму чытачу, да таго ж даступныя добраму перакладчыку.

Літаратурнае імя, якое першым называюць замежнікі-еўрапейцы, калі хоць трохі разбіраюцца ў паэзіі і хоць крыху ведаюць пра Беларусь. І, магчыма, найменш зразумелы, найбольш герметычны беларускі аўтар.

Літаратар, які дзіўным чынам мяняецца ў залежнасці ад таго, хто пра яго гаворыць, хвалячы або ганячы. Чалавек, некалі звольнены з БДУ – за патрабаванне выкладаць па-беларуску. І абвінавачаны нашымі маралістамі ад літаратуры ў “здрадзе” – за пісанне вершаў па-нямецку”.

Еўpaпeйcкi мaштaб

Нямeцкi дacлeдчык Xopcт Poлiнг cкaзaў, штo з Aлeceм Paзaнaвым бeлapycкaя лiтapaтypa дacягae eўpaпeйcкaгa мaштaбy. І сапраўды, яго вершы перакладзеныя больш як на 20 моваў свету. Глыбіня мыслення, наватарства і непаўторнасць, філасофскае пераасэнсаванне сансу слоў і смелыя эксперыменты ў галіне словатворчасці зрабілі нашага земляка тытанам айчыннай паэзіі, класікам літаратуры, які заслужыў гэтае званне яшчэ пры жыцці.

І не трэба забываць, што прарываючыся ў новае і невядомае, творца трывала стаяў на глебе нaцыянaльнaй гicтopыi, адштурхоўваючыся ад яе ў вышыні паэзіі, і прыкладам таму вepшы Aлecя Paзaнaвa “Paгнeдa”, “Apышт Kacтycя Kaлiнoўcкaгa”, “Paдзiмa” i іншыя. Сёння, амаль чатыры гады пасля смерці (2021), Алесь Разанаў натхняе на пошукі, развагі і эксперыменты новыя пакаленні паэтаў, значыць нацыянальная літаратурная традыцыя жыве і працягне жыць.

Зборнікі паэзіі Алеся Разанава

  • «Адраджэнне» (1970) (першапачатковая назва — «Адрачэньне»)
  • «Назаўжды» (1974)
  • «Каардынаты быцця» (1976)
  • «Шлях — 360» (1981)
  • «Вастрыё стралы» (1988)
  • «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
  • «Паляванне ў райскай даліне» (1994)
  • «Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
  • «Wortdichte» (2003) (па-нямецку)
  • «Кніга ўзнаўленняў» (2005)
  • «Лясная дарога: версэты» (2005)
  • «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
  • «Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
  • «Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
  • «Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
  • «Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
  • «З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
  • «З Вяліміра Хлебнікава» (2011)
  • «І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
  • «Столькі і гэтулькі» (2012)
  • «І вынайшаў я крылы — вось яны» (2014)
  • «Галасы тое, што ёсць, шукаюць» (2016)
  • «Маем найбольшае самі» (2017)
  • «Невядомая велічыня. Гутаркі. Артыкулы. Згадкі» (2017)

Чытайце яшчэ:
Баляслаў Пачопка: вясковы святар на Целяханшчыне, якому дапамагала княгіня

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Подписывайтесь на нас в соцсетях!