Прадпрымальнік з Пінска наўмысна завышаў паказчыкі прабегаў грузавых аўтамабіляў. На мужчыну завялі крымінальную справу за ашуканскія дзеянні і прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры.
Падчас судовага следства высветлілася, што абвінавачаны неаднаразова ўносіў выпраўленні ў ведамасці маршрутаў. Са студзеня 2022 года па сакавік 2023 года ён указваў недакладныя звесткі ў транспартных дакументах. Такім чынам прыдпрымальнік наўмысна завышаў паказчыкі прабегаў грузавых аўтамабіляў пры перавозцы прадукцыі суб’екта гаспадарання.
Акрамя таго, ён неаднаразова пазначаў заведама недакладную інфармацыю пра кошт аказаных ім транспартных паслуг. Хлуслівыя звесткі былі занесены ў акты выкананых работ, пасля чаго выстаўляліся для аплаты. Усяго шляхам падману абвінавачаны завалодаў сродкамі на суму не менш як 200 тысяч рублёў прадпрыемства.
Мужчына прызнаў сваю віну і кампенсаваў нанесеную шкоду ў поўным аб’ёме. Яго судзілі ў Пінску на падставе часткі 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Індывідуальнаму прадпрымальніку прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады. Таксама прыйдзецца сплаціць штраф памерам 300 базавых велічыняў (12 тысяч рублёў).
На падставе часткі 2 артыкула 77 Крымінальнага кодэкса суд ужыў адтэрміноўку выканання асноўнага пакарання на 3 гады. Прысуд у законную сілу не ўступіў: ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Чытайце таксама:
28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More
Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More
22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More
С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More