У Беларусі стануць больш жорсткімі правілы рэгістрацыі для беспрацоўных. Адпаведныя папраўкі дэпутаты прынялі ў праект закона “Аб зменах законаў па пытаннях занятасці насельніцтва”. Аб навацыях законапраекта расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч. Паводле яе словаў, законапраект пашырае магчымасці для садзейнічання занятасці з боку наймальнікаў і суіскальнікаў працы.
Асноўныя навацыі законапраекта для грамадзян наступныя:
Ёсць змены і для наймальнікаў:
Таксама, з’явіцца магчымасць не апавяшчаць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб наяўнасці вакансій. Так робіцца, калі работа па гэтай вакантнай пасадзе, выконваецца работнікам дадаткова разам з асноўнай працай. Гэта мусіць быць вызначана працоўнай дамовай у адпаведнасці з заканадаўствам.
Увогуле праект робіць больш жорсткімі правілы для рэгістрацыі беспрацоўных. Цяпер у статусе беспрацоўнага, як плануецца, можна будзе знаходзіцца толькі 12 месяцаў (замест ранейшых 18). Пры гэтым занятымі не будуць лічыцца тыя, хто прадастаўляе паслугі па аграэкатурызме і рамеснікі. Іх будуць вызначаць як “тыя, хто займаецца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю”.
Не лічацца занятымі таксама студэнты дзённай формы навучання (статус “навучэнец”) і асобы, якія займаюцца “іншай не забароненай заканадаўствам дзейнасцю, якая прыносіць заробак”. У другім чытанні гэты законапраект прыме наступны склад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Чытайце таксама:
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More
22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More
С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More
21 января 2026 года президент США Дональд Трамп выступил на Всемирном экономическом форуме в Давосе.… Read More
Если вы часто серфите по интернету, то, вероятно, уже сталкивались с уведомлениями о файлах cookie.… Read More