На мясакамбіната ў Брэсце ўвечары 18 сакаіка 2024 года адбылося надзвычайнае здарэнне. Па звестках абласнога ўпраўлення МНС, ратавальнікам паведамілі аб разгерметызацыі вадкаснага трубаправода аміячнай халадзільнай устаноўкі. Здарылася гэта на тэрыторыі прадпрыемства па вуліцы пісьменніка Смірнова ў Брэсце.
У выніку адбылася ўцечка аміяку ў атмасферу. Паведамляецца, што на месцы інцыдэнту працавалі 11 адзінак тэхнікі і 39 працаўнікоў МНС. Таксама былі задзейнічаны працаўнікі прадпрыемства і іншых службаў.
Работнікамі МНС і прадпрыемства былі зачынены засаўкі на пашкоджаным участку трубаправода, праведзена асаджэнне пароў аміяку. Тэхнічным персаналам прадпрыемства арганізавана падача вадкага аміяку для работы халадзільнай устаноўкі па абводным трубаправодзе.
“Уцечка рэчыва ліквідавана. Канцэнтрацыя пароў аміяку ў паветры на тэрыторыі камбіната і за яго межамі ў норме”, — адзначаецца ў паведамленні выратавальнай службы.
Там таксама запэўнілі, што пацярпелых няма, а тэхналагічны працэс прадпрыемства ў цэлым не парушаны. Прычына інцыдэнту высвятляецца. Працы па аднаўленні пашкоджанага ўчастка трубаправода запланаваны на 19 сакавіка.
Чытайце таксама:
Где в Брестской области будут обновлять пожарные аварийно-спасательные части
28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More
Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More
У савецкія часы, калі не існавала ні TikTok, ні Instagram, ні нават кнопкі «паскардзіцца публічна»,… Read More
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More
22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More