Больш за 2 тысячы гектараў маладых лясоў плануюць высадзіць у Брэсцкай вобласці

Больш за 2 тысячы гектараў маладых лясоў плануюць высадзіць у Брэсцкай вобласці. Як паведамілі ў Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні, першымі ўключыліся Пінскі і Кобрынскі вопытны лясгасы.

“Усе нашы лясгасы пачалі лесааднаўленне. Усяго па вобласці план 2063 гектараў, ужо за гэты час пасадзілі практычна 280 гектараў лясных культур», — распавяла БЕЛТА вядучы інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Таццяна Дзяцук.

Маладыя дрэўцы высаджваюць на розных участках. У прыватнасці, лесааднаўленне ладзяць на тэрыторыях, якія ў 2023 годзе пацярпелі ад бураломаў і снегаломаў. Таксама новыя дрэвы з’явіліся пасля правядзення суцэльных санітарных высечак і высечак галоўнага карыстання.

Для пасадак выкарыстоўваюць адмысловую прыладу. Некаторыя лясгасы Брэсцкай вобласці для паскарэння работ плануюць прымяніць і механізаваны спосаб.

“Пакуль вільгаці хапае. Стараемся ў максімальна кароткія тэрміны выканаць лесакультурныя работы. Цяпер самыя спрыяльныя ўмовы для пасадкі, каб дрэўцы прыжыліся”, — растлумачыла Таццяна Дзяцук.

Лесаводам у гэтай працы дапамагаюць валанцёры, школьныя лясніцтвы. Увогуле плануецца высадзіць каля 12 мільёнаў саджанцаў і сеянцаў. З іх прыкладна чвэрць сеянцаў будуць з закрытай каранёвай сістэмай. Дарэчы, у вобласці паступова павялічваюць аб’ёмы такога пасадачнага матэрыялу. Робіцца гэта, у тым ліку, за кошт рэканструкцыі лесанасеннага комплексу ў Івацэвічах.

“Праект распрацаваны і адпраўлены на экспертызу. Папярэдне, плануем па меры паступлення сродкаў пачаць будаўніцтва ў гэтым годзе. Практычна ў два разы павялічым магутнасці”, — адзначыў галоўны ляснічы Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксандр Мацюшэўскі.

Паводле яго словаў, праектная магутнасць комплексу была на 2350 сеянцаў у год (гэта дзве ратацыі). Але ў лесагаспадарчым аб’яднанні здолелі аптымізавацца, напрацаваць тэхналогію і высейваць тры ратацыі.

У 2023 годзе было вырашчана 3,1 тысячы стандартнага пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Калі абноўлены комплекс увядуць у эксплуатацыю, там разлічваюць атрымліваць каля 6 мільёнаў сеянцоў з закрытай каранёвай сістэмай.

Для лесааднаўлення ў Брэсцкай вобласці пераважна выкарыстоўваюць хвою, бярозу і дуб. А вось ад елкі паступова адмаўляюцца:  замест яе некаторыя лясгасы спрабуюць уводзіць лістоўніцу.

Насколько публикация полезна?

Пётр Берёза

Recent Posts

Памёр Анатоль Сахаруша, адраджэнец з Бярозаўскага раёну

28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More

12 часов ago

История журналистки-шпионки из Беларуси обрастает новыми подробностями

Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More

15 часов ago

Унікальны ліст вяскоўцаў з Палесся да Якуба Коласа: развальваецца школа, але вераць у камунізм

У савецкія часы, калі не існавала ні TikTok, ні Instagram, ні нават кнопкі «паскардзіцца публічна»,… Read More

1 день ago

«Один район – один проект»: как минский бизнес обосновался в Шарковщине

Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More

3 дня ago

Техосмотр без бумажек: что изменится для водителей в Беларуси с 10 февраля

10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More

6 дней ago

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

6 дней ago