Categories: Рыболовам

Калі і дзе ў Беларусі нельга лавіць рыбу з-за нераста

У Беларусі з 20 сакавіка 2024 года ўводзіцца нерастовая забарона на лоўлю рыбы. Пра гэта нагадалі ў Дзяржаўнай інспецыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Паводле словаў старшага дзяржінспектара Вольгі Лушчыцкай, нераст — натуральны і важны працэс у жыцці любога віду рыб. Ён забяспечвае працяг віду, яго бесперапыннае абнаўленне і падтрыманне біяразнастайнасці.

“У нераст рыба становіцца асабліва ўразлівай, губляе пільнасць і ператвараецца ў лёгкую здабычу нядобрасумленных рыбакоў”, — адзначыла Вольга Лушчыцкая

У гэты перыяд неабходны дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы, якія забяспечваюць рыбе магчымасць даць шматлікіх нашчадкаў. Пераважная большасць відаў рыб, якія насяляюць вадаёмы Беларусі, з’яўляюцца нерастуючымі вясной. З гэтым улікам ахова рыбы ў гэты перыяд мае першараднае значэнне.

З мэтай захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў ўстаноўлены забароны і абмежаванні на лоўлю рыбы ў нераст. Пры гэтым прамысловае рыбалоўства поўнасцю пад забаронай.

З улікам клімату, які характарызуецца шматгадовай сукупнасцю ўмоў надвор’я, тэрміны вясенняй забароны ў рэгіёнах розныя. Раней за ўсё яны наступаюць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Там яны дзейнічаюць з 20 сакавіка па 18 мая. Пасля ідуць Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці — з 1 красавіка па 30 мая. Апошняй далучаецца Віцебская вобласць — з 10 красавіка па 8 чэрвеня.

У Беларусі пачынаецца забарона рыбалкі на шчупакоў

Падчас дзеяння забароны лавіць рыбу можна, але варта прытрымлівацца шэрагу абмежаванняў, якія рыбакі павінны ведаць. У гэты перыяд дазволена лавіць рыбу толькі з берага і выкарыстоўваць усяго адну вуду. У аснастцы дазваляецца выкарыстоўваць адзін кручок або адзінкавую штучную прыладу.

Заканадаўства Беларусі дастаткова жорстка карае нядобрасумленных рыбаловаў-аматараў і асабліва — браканьераў. Незаконны вылаў рыбы падчас нерасту прывядзе парушальнікаў да буйнога штрафу. Для фізічных асоб яго памер будзе ад 10 да 30 базавых велічыняў (400-1200 рублёў). Таксама  канфіскуюць прылады лоўлі, з дапамогай якіх было здзейснена парушэнне. Для юрыдычных асоб прадугледжаны штраф у памеры ад 100 да 500 базавых велічыняў (4000-20000 рублёў).

Чытайце таксама:

На рыбалку и в женский день: какие уловы в Беларуси в середине марта

Насколько публикация полезна?

Пётр Берёза

Recent Posts

Памёр Анатоль Сахаруша, адраджэнец з Бярозаўскага раёну

28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More

9 часов ago

История журналистки-шпионки из Беларуси обрастает новыми подробностями

Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More

13 часов ago

«Один район – один проект»: как минский бизнес обосновался в Шарковщине

Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More

3 дня ago

Техосмотр без бумажек: что изменится для водителей в Беларуси с 10 февраля

10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More

6 дней ago

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

6 дней ago

Не только пенсии. Какие перемены ждут белорусов с 1 февраля

С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More

7 дней ago