У гаспадарках Брэсцкай вобласці зерне крадуць у буйных масштабах

У гаспадарках Брэсцкай вобласці зерне крадуць у буйных масштабах. Так, супрацоўнікі міліцыі правялі рэйдавыя мерапрыемствы ў Кобрынскім раёне. Там яны наведалі месцы жыхарства трох работнікаў аднай з гаспадарак і знайшлі шмат збожжа.

Высветлілася, што больш як 1300 кілаграмаў зерня вяскоўцы планавалі выкарыстоўваць у асабістых мэтах. Цяпер па гэтых фактах праводзяцца праверкі, а выкрадзенае збожжа перадалі на захоўванне ў сельгаспрадпрыемства.

Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

У Пінскім раёне таксама ладзілі санкцыянаваны агляд ў адной з вёсак, дзе пражывае работнік аграгаспадаркі. У гаражы вяскоўца выявілі больш за 1000 кілаграмаў збожжа: мужчына планаваў яго выкарыстоўваць самастойна. Аналагічны выпадак зафіксаваны ў Столінскім раёне па месцы жыхарства 52-х і 47-гадовых вяскоўцаў. Яны працуюць кладаўшчыком і механізатарам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Падчас санкцыянаванага агляду раёна ў гэтых людзей былі знойдзены больш за 1500 кг пшаніцы і больш за 600 кг кукурузы.

Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

Гэтая знаходка стала падставай для узбуджэння крымінальнай справы за растрату. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Таксама можа быць штраф і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады.

Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Маларыцкім раёне, дзе супрацоўнікам  аддзялення аховы паступіла паведамленне аб крадзяжы. Гэты выпадак адбыўся на адным з прадпрыемстваў АПК. У выніку падчас санкцыянаванага агляду па месцы жыхарства ў 48-гадовай загадчыцы знайшлі шмат цікавага. У жанчыны канфіскавалі 57 мяшкоў збожжа трыцікале агульнай вагой амаль 3 тоны.

Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

У падобнай сітуацыі апынулася жыхарка Кобрынскага раёна, якую таксама падазравалі ў крадзяжах маёмасці сельскагаспадарчай арганізацыі. У гаспадарчай забудове, што належыць 55-гадовай жанчыне, супрацоўнікі РАУС знайшлі 200 кілаграмаў збожжа трыцікале. Гаспадыня патлумачыла, што працуе ў сферы АПК і на працягу пэўнага часу выкрадала трыцікале невялікімі партыямі.Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Тракторист в Столинском районе слил почти тысячу литров солярки

Насколько публикация полезна?

Пётр Берёза

Recent Posts

Памёр Анатоль Сахаруша, адраджэнец з Бярозаўскага раёну

28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More

8 часов ago

История журналистки-шпионки из Беларуси обрастает новыми подробностями

Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More

11 часов ago

«Один район – один проект»: как минский бизнес обосновался в Шарковщине

Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More

3 дня ago

Техосмотр без бумажек: что изменится для водителей в Беларуси с 10 февраля

10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More

6 дней ago

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

6 дней ago

Не только пенсии. Какие перемены ждут белорусов с 1 февраля

С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More

6 дней ago