Жанчына пазбавілася аўтамабіля, калі адвезла яго ў рамонт

Жыхарка Кобрына пазбавілася ўласнага аўтамабіля “Аўдзі А6”, калі адвезла яго ў рамонт. Звярнуўшыся ў міліцыю, 32-гадовая жанчына патлумачыла, што даўно знаёмая з 25-гадовым вяскоўцам. Раней ён меў судзімасць, але уладальніца аўтамабіля карысталася паслугамі па рамонце. Вырашыла жыхарка Кобрына зрабіць гэта зноў.

У адзін з дзён жанчына прывезла знаёмаму свой аўтамабіль для замены бампера, заплаціўшы 305 рублёў. Грошы былі перададзены ў тым ліку для пакупкі новай дэталі для машыны. Аднак гэтым разам вясковец падмануў уладальніцу “Аўдзі А6” і знік з яе аўтамабілем.

Аператыўнікі Кобрынскага РАУС высветлілі, што мужчына сапраўды ўстанавіў новы бампер. Але далей, скарыстаўшыся даверлівасцю сваёй знаёмай, вырашыў машыну прадаць. Вясковец знайшоў пакупніка і прапанаваў здзейсніць здзелку без удзелу гаспадыні аўто.

Паводле слоў жыхара Кобрынскага раёна, з жанчынай нібыта ўсё дамоўлена і яна гатова ў любы момант пад’ехаць для пераафармлення. Пакупнік  пагадзіўся і перадаў маладому чалавеку грошы памерам каля 7200 рублёў. Пасля атрымання сродкаў ашуканец знік, а пацярпелая спрабавала яго знайсці, але пошукі не мелі поспеху.

У аналагічную гісторыю трапіў 37-гадовы жыхар Кобрынскага раёна. Ён таксама звярнуўся з заявай аб тым, што аддаў свой аўтамабіль “Фальксваген Вента”. Мужчына паведаміў, што пазнаёміўся з 25-гадовым вяскоўцам, які займаецца рамонтам транспартных сродкаў. Уладальнік аўто вырашыў скарыстацца паслугамі і прыгнаў сваю машыну для рамонту новаму знаёмаму.

Праз некаторы час мужчына хацеў забраць “Фальксваген” і пачаў тэлефанаваць, каб даведвацца, ці выкананы рамонт. У адказ майстар прыдумляў розныя адгаворкі, спасылаючыся на тое, што машына яшчэ не гатова. Так працягвалася каля двух тыдняў і гаспадар іншамаркі зразумеў, што майстар яго падманвае.

Пасля звароту ў міліцыю высветлілася, што ашуканец зрабіў з чужым аўтамабілем тое самае — перапрадаў машыну. За продаж аўтамабіля вясковец атрымаў 1950 рублёў. Як і ў першым выпадку, пасля атрымання грошай малады чалавек знік.

Яго затрымалі па месцы жыхарства сваёй знаёмай. У размове з міліцыянтамі мужчына патлумачыў, што грашовыя сродкі ён патраціў на пагашэнне даўгоў і на асабістыя патрэбы. Зараз нанесены урон па згаданых фактах кампенсаваны. Следчымі органамі распачата крымінальная справа за махлярства.

Чытайце таксама:

Ранее судимый за мошенничество житель Столинского района снова взялся за старое

Насколько публикация полезна?

Пётр Берёза

Recent Posts

«Один район – один проект»: как минский бизнес обосновался в Шарковщине

Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More

2 дня ago

Техосмотр без бумажек: что изменится для водителей в Беларуси с 10 февраля

10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More

5 дней ago

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

6 дней ago

Не только пенсии. Какие перемены ждут белорусов с 1 февраля

С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More

6 дней ago

«Я прошу всего лишь кусок льда»: Трамп в Давосе потребовал Гренландию у Европы

21 января 2026 года президент США Дональд Трамп выступил на Всемирном экономическом форуме в Давосе.… Read More

7 дней ago

Что скрывают файлы cookie и как они влияют на ваш опыт в сети интеренет

Если вы часто серфите по интернету, то, вероятно, уже сталкивались с уведомлениями о файлах cookie.… Read More

7 дней ago