
Адзін з самых вялікіх гандлёвых цэнтраў Беларусі будуюць у Брэсце. У якасці забудоўшчыка выступае кампанія “Сігмаполюс”. Буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр мусіць з’явіцца на вуліцы Маскоўскай – побач з іншым вялікім гандлёвым аб’ектам “Карона”.
Асноўная частка новага гандлёва-забаўляльнага цэнтра будзе адведзена пад продаж вядомых брэндаў. Побач узвядуць 10-павярховы бізнес-цэнтр плошчай 15 тысяч квадратных метраў.
Па задумках забудоўшчыка, асноўная прастора гандлёва-забаўляльнага цэнтра будзе мець 116 тысяч квадратных метраў. З гэтай плошчы 44 тысячы “квадратаў” збіраюцца аддаць пад крамы, тэрыторыю з актыўнасцямі, кінатэатр. Тут таксама з’явяцца фуд-корт, кафэ і рэстараны з панарамнымі відамі, а яшчэ фітнэс-цэнтр.
Для шопінгу і адпачынку прадуглежданы адразу тры ўзроўні ў новым аб’екце. Залу для фітнесу плануюць размесціць у зоне атрыума на чацвёртым паверсе. Ужо вядома, што адным з буйных арандатараў па бытавой тэхніцы стане “Электрасіла”. Асноўным прадуктовым аператарам выступіць “Гіпа”: у Брэсце гэтай гадлёвай сеткі яшчэ няма.
Забудоўшчык запэўнівае, што гандлёва-забаўляльны комплекс спраектаваны па сучасных стандартах. Прадугледжаны вялікія прасторы з месцамі для адпачынку, высокія столі і вялізныя вітрыны. Менавіта такія патрабаванні буйных fashion-брэндаў, якіх плануюць прыцягнуць у Брэст.
У гандлёва-забаўляльны цэнтр таксама могуць прыйсці рытэйлеры спартовых і дзіцячых тавараў. Дарэчы, на фасадзе новага цэнтра размесцяць мультымедыйны экран.
На нулявым ярусе будзе абсталяваны паркінг на 1,2 тысячы машына-месцаў. Гэта дасць магчымасць патрапіць у цэнтр без выхаду на вуліцу. А вось адкрыць комплекс для наведвальнікаў плануюць не раней за 2027 год.
Чытайце таксама:
Больше морепродуктов и меньше говядины: что покупали белорусы в 2023 году
Где жила Рапунцель? Как сфоткаться у памятника Бременским музыкантам? Отправляемся в путь по Немецкой дороге… Read More
В Беларуси в один день произошло событие, которого ждали уже давно. Решение принималось за закрытыми… Read More
Хотя в основе Рождества в Беларуси и Европе лежит одно событие, на практике это два… Read More
В Вашингтоне всё чаще признают, что переговоры топчутся на месте. В Белом доме дают понять:… Read More
Пятница для северо-восточных районов страны обещает быть напряжённой. Синоптики предупреждают об ухудшении погоды, которое начнётся… Read More
В Беларуси обсуждают проект указа, который может заметно поменять привычную рыбалку. Авторы предлагают пересмотреть часть… Read More