У Брэсце да купальнага сезона абнаўляюць пляж у зоне адпачынку Чырвоны Двор. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара — галоўны інжынер КУП «Брэсцкае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства» Эдвард Сырэвіч.
“Устаноўлены дарожны тратуарны борт, у бліжэйшы час будзе выканана ўстройства асфальтабетоннага пакрыцця. Дарога будзе тупіковая: там зробяць разваротнае кальцо”, — расказаў Эдвард Сырэвіч у каментары для БЕЛТА.
Ён таксама адзначыў, што для гандлёвых аб’ектаў зробяць з бетоннай дробнаштучнай пліткі. Паралельна спецыялісты займаюцца работамі па ўладкаванні водазабеспячэння і электразабеспячэння зоны адпачынку. Чакаецца, што іх завершаць у маі 2024 года.
Затым усталююць душавыя кабіны і пітныя фантанчыкі. Камунальнікі вырабляюць таксама ценявыя падстрэшкі, лежакі, лаўкі, дзіцячую пляцоўку. У распараджэнні тых, хто адпачывае, будзе спартыўная пляцоўка. Тэрыторыю пляжа падсыпаюць свежым пяском: яго прывязуць каля 1 тысячы тон.
“Гэта зона адпачынку вельмі папулярная. На Чырвоны Двор прыязджае шмат людзей: адпачываюць, пякуць шашлыкі, купаюцца, загараюць. Цяпер будзе значна больш камфортна”, — адзначыў намеснік дырэктара Брэсцкага ДЭП.
Ён паабяцаў, што зменіцца і прыбярэжная паласа ў зоне адпачынку Чырвоны двор. Камунальнікі выдаляюць лішнюю расліннасць, аварыйныя дрэвы. У бліжэйшы час пачнуцца работы па абследаванні і ачыстцы акваторыі “брэсцкага мора”.
Напярэдадні купальнага сезона ў парадак прыводзяць і іншыя пляжы абласнога цэнтра. Там абнаўляюць малыя архітэктурныя формы і спартыўны інвентар, правяраюць сістэмы водазабеспячэння.
Чытайце таксама:
28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More
Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More
22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More
С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More