У Брэсце да купальнага сезона абнаўляюць папулярны пляж

У Брэсце да купальнага сезона абнаўляюць пляж у зоне адпачынку Чырвоны Двор. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара — галоўны інжынер КУП «Брэсцкае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства» Эдвард Сырэвіч.

Устаноўлены дарожны тратуарны борт, у бліжэйшы час будзе выканана ўстройства асфальтабетоннага пакрыцця. Дарога будзе тупіковая: там зробяць разваротнае кальцо, — расказаў Эдвард Сырэвіч у каментары для БЕЛТА.

Ён таксама адзначыў, што для гандлёвых аб’ектаў зробяць з бетоннай дробнаштучнай пліткі. Паралельна спецыялісты займаюцца работамі па ўладкаванні водазабеспячэння і электразабеспячэння зоны адпачынку. Чакаецца, што іх завершаць у маі 2024 года.

Затым усталююць душавыя кабіны і пітныя фантанчыкі. Камунальнікі вырабляюць таксама ценявыя падстрэшкі, лежакі, лаўкі, дзіцячую пляцоўку. У распараджэнні тых, хто адпачывае, будзе спартыўная пляцоўка. Тэрыторыю пляжа падсыпаюць свежым пяском: яго прывязуць каля 1 тысячы тон.

“Гэта зона адпачынку вельмі папулярная. На Чырвоны Двор прыязджае шмат людзей: адпачываюць, пякуць шашлыкі, купаюцца, загараюць. Цяпер будзе значна больш камфортна”, адзначыў намеснік дырэктара Брэсцкага ДЭП.

Ён паабяцаў, што зменіцца і прыбярэжная паласа ў зоне адпачынку Чырвоны двор. Камунальнікі выдаляюць лішнюю расліннасць, аварыйныя дрэвы. У бліжэйшы час пачнуцца работы па абследаванні і ачыстцы акваторыі “брэсцкага мора”.

Напярэдадні купальнага сезона ў парадак прыводзяць і іншыя пляжы абласнога цэнтра. Там абнаўляюць малыя архітэктурныя формы і спартыўны інвентар, правяраюць сістэмы водазабеспячэння.

Чытайце таксама:

У Брэсцкай вобласці забараняюць купацца і плаваць на лодках

Пётр Берёза

Recent Posts

В Беларуси освободили 123 политзаключённых, включая известных лидеров

В Беларуси в один день произошло событие, которого ждали уже давно. Решение принималось за закрытыми… Read More

12 часов ago

Почему Рождество в Беларуси не похоже на европейское

Хотя в основе Рождества в Беларуси и Европе лежит одно событие, на практике это два… Read More

2 дня ago

Трамп разочаровался в Украине и России

В Вашингтоне всё чаще признают, что переговоры топчутся на месте. В Белом доме дают понять:… Read More

2 дня ago

Опасная пятница: северо-восток Беларуси предупредили о штормовом ветре и гололеде

Пятница для северо-восточных районов страны обещает быть напряжённой. Синоптики предупреждают об ухудшении погоды, которое начнётся… Read More

2 дня ago

Что может поменяться для тех, кто рыбачит в Беларуси

В Беларуси обсуждают проект указа, который может заметно поменять привычную рыбалку. Авторы предлагают пересмотреть часть… Read More

3 дня ago

Почему в Беларуси внезапно закрылись сайты известных криптобирж

В Беларуси внезапно перестали открываться сайты сразу нескольких популярных криптобирж. С 10 декабря они попали… Read More

3 дня ago