Загінуў вадзіцель з Ганцавіч, які вазіў марожанае

Але калі пад час такіх здарэнняў абрываецца жыццё блізкіх, сяброў ці калег, па-сапраўднаму адчуваеш боль. Тады трагічны выпадак і смерць кранае да глыбіні душы. Бо не хочацца верыць і змірыцца, што гэтага чалавека больш ніколі не ўбачыш.

Аляксандр Навіцкі, уражэнец Ганцавіцкага раёна, на фургончыку развозіў па гарадах і вёсках  марожанае. У суботу 18 мая 2024 года быў яго чарговы і апошні рэйс…

Аляксандр Навіцкі

Некалі Саша быў нашым калегай – працаваў спецыялістам па рэкламе ў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час”. З яго вясёлым характарам ён з лёгкасцю знаходзіў паразуменне нават са складанымі і не вельмі гаваркімі кліентамі. Напэўна, такога кампанейскага, дабрадушнага і вясёлага чалавека, не часта пашчасціць сустрэць. Невысокі і вельмі дужы хлопец (бо меў разрад па паўэрліфтынгу), заўсёды быў душой кампаніі.

Папрацаваў  Аляксандр у газеце некалькі гадоў.  На той час хлопец хацеў паспрабаваць сябе і працаўладкаваўся па сваёй асноўнай прафесіі – аграномам. Але лёс Аляксандра склаўся так, што пазней пераехаў ў Мінск і пайшоў працаваць вадзіцелем.

Як нам стала вядома, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося непадалёк ад вёскі Васілеўшчына на 128 км аўтадарогі М-4 «Мінск-Магілёў”. ДАІ Бярэзінскага раёна паведаміла, што прыкладна каля 17.20 гадзін, вадзіцель 1990 года нараджэння на грузавіку  «ДАФ» рухаўся ў папутным напрамку ў бок Мінска і ўрэзаўся ў аўтамабіль, за рулём якого быў Аляксандр Навіцкі.

Аварыя ў Бярэзінскім раёне

Па адной з версій, на хуткасці “ДАФ” урэзаўся ў “ГАЗ”, пасля чаго аўтамабіль выкінула з дарогі на абочыну. Вадзіцель фургончыка выпаў з кабіны і патрапіў пад свой аўтамабіль. Ад траўм, якія атрымаў Аляксандр, ён загінуў на месцы ДТЗ.

Аварыя ў Бярэзінскім раёне

Як так здарылася, што адбылося сутыкненне са смяротным зыходам, прыйдзецца ўстанавіць следчым і экспертам. Толькі жыццё маладога мужчыны ўжо не вернеш. І  маленькі сын, якога Саша неймаверна любіў, больш ніколі не ўбачыць бацьку…

Радкевич Игорь

Recent Posts

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

8 часов ago

Не только пенсии. Какие перемены ждут белорусов с 1 февраля

С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More

14 часов ago

«Я прошу всего лишь кусок льда»: Трамп в Давосе потребовал Гренландию у Европы

21 января 2026 года президент США Дональд Трамп выступил на Всемирном экономическом форуме в Давосе.… Read More

1 день ago

Что скрывают файлы cookie и как они влияют на ваш опыт в сети интеренет

Если вы часто серфите по интернету, то, вероятно, уже сталкивались с уведомлениями о файлах cookie.… Read More

1 день ago

Коммунальщики вернули отопление в 3 тыс. домов Минска после аварии 19 января

В Минске устранили последствия аварии на теплотрассе, которая произошла 19 января. Из-за нее без нормального… Read More

2 дня ago

Кому повезёт больше всех: пенсии в Беларуси вырастут с 1 февраля

С 1 февраля в Беларуси планируют повысить все трудовые пенсии. Это предусмотрено указом, который подписал… Read More

3 дня ago