Categories: Афиша

Што будзе ў Дзень беларускага піcьменства ў Івацэвічах? Праграма мерапрыемстваў

Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах, які запланаваны на 31 жніўня і па 1 верасня 2024 года, стане не толькі культурнай падзеяй, але і магчымасцю для гасцей горада пазнаёміцца з яго гісторыяй, архітэктурай і традыцыямі. Чакаецца, што свята прыцягне ўвагу не толькі жыхароў рэгіёна, але і шматлікіх турыстаў, аматараў беларускай літаратуры і культуры.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Гісторыя Дня беларускага пісьменства сыходзіць каранямі ў XV стагоддзе, калі ў 1517 годзе Францыск Скарына выдаў першую кнігу на старабеларускай мове – Псалтыр. Скарына стаў адным з першых усходнеславянскіх кнігадрукароў і заклаў аснову для развіцця беларускай літаратуры і пісьменства.

Кожны год свята праводзіцца ў розных гарадах Беларусі, якія маюць значнае гістарычнае і культурнае значэнне. Падчас урачыстасцяў арганізуюцца літаратурныя і навуковыя канферэнцыі, выставы, прэзентацыі кніг, канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Важнай часткай свята з’яўляецца ўручэнне літаратурных прэмій і ўзнагарод за ўклад у развіццё беларускай літаратуры.

Праграма мерапрыемстваў

31 жніўня, субота

10.00-16.00 – Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні» (ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57)

11.00-20.00 – Фестываль кнігі і прэсы (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Леніна, 44). Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

«Беларусь памятае» – тэматычная выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

«Сучасная Беларусь» – тэматычная выстава сумесна з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь;

«Зроблена ў Беларусі» – тэматычная выстава, прысвечаная Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь;

«Слова пісьменніка» – інтэрактыўная пляцоўка для прэзентацый кніг выдавецтвамі і непасрэдна аўтарамі кніг, членамі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

ААТ «Белкніга»;

РУП «Белсаюздрук»;

РУП «Белпошта».

11.00-22.00 – Работа тэматычных пляцовак (вул. Леніна):

– тэматычная пляцоўка ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»;

– пляцоўка публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Зямля любові нашай – Берасцейшчына»;

– пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі;

– «Наш абавязак – памятаць!». Перасоўная экспазіцыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»;

– «Крывёю сэрца». Літаратурна-дакументальная выстава ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры», прысвечаная беларускім пісьменнікам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны;

– прэзентацыя факсімільнага выдання помніка беларускага пісьменства XVI стагоддзя Жукавіцкага Евангелля ўстановы «Музей «Замкавы комплекс Мір»;

– выстава «Мой дом», прысвечаная Якубу Коласу, установы «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»;

– выстава «З Купалай у сэрцы», прысвечаная гісторыі музея і вехам жыцця і творчасці, установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»;

– «Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж». Выстава дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»;

– «Горад майстроў». Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА «Нацыянальны тэхнапарк»;

– пляцоўка дзяржаўных выдавецтваў «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Звязда», «Адукацыя і выхаванне»;

– «Мой край – мой гонар». Літаратурная пляцоўка музеяў устаноў адукацыі;

– інтэрактыўная пляцоўка ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;

– інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі;

– інтэрактыўная пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын»;

– інтэрактыўная пляцоўка РГА «Белая Русь»;

– інтэрактыўная пляцоўка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

– пляцоўка «Турыстычны патэнцыял Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна»;

– пляцоўка кінастудыі «Беларусьфільм» (пляцоўка каля будынка пошты, вул. Леніна, 58);

– пляцоўка прадпрыемстваў і арганізацый Івацэвіччыны;

– горад майстроў і майстар-класы майстроў Брэстчыны;

– выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Нам нужна одна Победа» (ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

11.00-13.00 – Адкрыты турнір па хакеі з шайбай «Лядовая арэна, вул. Спартыўная, 3).

12.00-14.00 – Гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» (ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

12.30-14.00 – Футбольны матч рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяўчынак да 15 гадоў (сустракаюцца каманды ДЮСШ г.Івацэвічы і ДЮСШ Пінскага раёна, стадыён «Кляноўка-арэна», вул. 70 год Кастрычніка, 14а).

14.00-16.00 – Творчая сустрэча з Народным пісьменнікам Беларусі, ганаровым старшынёй грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» М. І.Чаргінцом. У сустрэчы прымаюць удзел Народная артыстка БССР М. Г. Захарэвіч, Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР, Народны артыст Беларусі Э. С. Ханок (ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

14.00-19.30 – Фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Вераснёўскі букет» (Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака, вул. Савецкая, 24):

– паэтычны марафон «Мова родная, мова модная»;

– пляцоўка рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур;

– пляцоўка дзіцячай творчасці «Арт-сфера»;

– фальк-тэрыторыя «Нястрачаная спадчына»;

– работа літаратурнай гасцёўні з удзелам мясцовых пісьменнікаў;

– цыкл літаратурных бібліяквэстаў для дзяцей «Наперад да вытокаў».

14.00-19.30 – «Вернісаж» мастакоў Брэсцкай вобласці (тэрыторыя каля ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

14.00-20.00 – Кінатэатр пад адкрытым небам (пляцоўка каля ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

– Прэзентацыя фільма «Брестская крепость» з удзелам генеральнага прадзюсера, аўтара ідэі, кінарэжысёра, акцёра, народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Угольнікава.

– Эксклюзіўны паказ фільма «Приказано жить» (сумесны праект Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі).

15.00-16.00 – Паказальныя выступленні па адзінаборствам (стадыён ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Івацэвічы імя В. Гука», вул. Леніна, 74).

17.00-19.30 – Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Храм іконы Божай Маці Дзяржаўная, вул. Дэпутацкая, 2).

17.00-17.10 – Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Абвяшчэнне мінуты маўчання (сквер Перамогі, вул. Савецкая).

17.10-17.30 – Ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна (сквер Перамогі, вул. Савецкая).

18.00-18.15 – Адкрыццё арт-аб’екта «Дзеці лясной школы» (пляцоўка каля ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

19.00-19.15 – Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага XXХI Дню беларускага пісьменства (вул. Леніна).

20.00–22.00 – УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXХI ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі (галоўная сцэна, пляцоўка каля райвыканкама, вул. Леніна, 44).

22.00 – Святочны феерверк.

22.10-23.00 – Танцавальная праграма з удзелам артыстаў эстрады (галоўная сцэна, пляцоўка каля райвыканкама, вул. Леніна, 44).

1 верасня, нядзеля

12.00 – Выступленне архіерэйскага хора (пляцоўка каля Храма іконы Божай Маці Дзяржаўная, вул. Дэпутацкая, 2).

11.00-16.00 – Фестываль кнігі і прэсы (пляцоўка каля райвыканкама,

вул. Леніна, 44). Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

«Беларусь памятае» – тэматычная выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

«Сучасная Беларусь» – тэматычная выстава сумесна з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь;

«Зроблена ў Беларусі» – тэматычная выстава, прысвечаная Году якасці ў Рэспубліцы Беларусь;

«Слова пісьменніка» – інтэрактыўная пляцоўка для прэзентацый кніг выдавецтвамі і непасрэдна аўтарамі кніг, членамі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

ААТ «Белкніга»;

РУП «Белсаюздрук»;

РУП «Белпошта».

11.00-12.15 – «Зямны паклон табе, Радзіма». Літаратурна-мастацкая імпрэза Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (галоўная сцэна, пляцоўка каля райвыканкама, вул. Леніна, 44).

12.20-12.40 – Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2024 года «Хвала рукам, что пахнут хлебом» (галоўная сцэна, пляцоўка каля райвыканкама, вул. Леніна, 44).

11.00-16.00 – Работа тэматычных пляцовак (вул. Леніна):

– тэматычная пляцоўка ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»;

– пляцоўка публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Зямля любові нашай – Берасцейшчына»;

– пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі;

– «Наш абавязак – памятаць!». Перасоўная экспазіцыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»;

– «Крывёю сэрца». Літаратурна-дакументальная выстава ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры», прысвечаная беларускім пісьменнікам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны;

– прэзентацыя факсімільнага выдання помніка беларускага пісьменства XVI стагоддзя Жукавіцкага Евангелля ўстановы «Музей «Замкавы комплекс Мір»;

– выстава «Мой дом», прысвечаная Якубу Коласу, установы «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа»;

– выстава «З Купалай у сэрцы», прысвечаная гісторыі музея і вехам жыцця і творчасці, установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»;

– «Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж». Выстава дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»;

– «Горад майстроў». Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА «Нацыянальны тэхнапарк»;

– пляцоўка дзяржаўных выдавецтваў «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Звязда», «Адукацыя і выхаванне»;

– «Мой край – мой гонар». Літаратурная пляцоўка музеяў устаноў адукацыі;

– інтэрактыўная пляцоўка ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;

– інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі;

– інтэрактыўная пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын»;

– інтэрактыўная пляцоўка РГА «Белая Русь»;

– інтэрактыўная пляцоўка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

– пляцоўка «Турыстычны патэнцыял Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна»;

– пляцоўка кінастудыі «Беларусьфільм» (пляцоўка каля будынка пошты, вул. Леніна, 58);

– пляцоўка прадпрыемстваў і арганізацый Івацэвіччыны;

– горад майстроў і майстар-класы майстроў Брэстчыны;

– выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Нам нужна одна Победа» (танцавальная зала ДУК «Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры», вул. Леніна, 57).

14.00-15.00 – ЗАКРЫЦЦЁ XXХI ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Перадача вымпела гораду–сталіцы Дня беларускага пісьменства 2025 года (галоўная сцэна, пляцоўка каля райвыканкама, вул. Леніна, 44).

Чытайце таксама: Как в Ивацевичах собираются отмечать День белорусской письменности

Recent Posts

Популярные сладости по-домашнему готовим сами

Вот чем каждый сможет порадовать и удивить – так тем, что приготовит известные всем сладости…

11.03.2025

Какие обследования необходимо проходить пенсионерам?

С возрастом организм претерпевает изменения, которые могут повлиять на здоровье. Регулярные медицинские осмотры становятся особенно…

11.03.2025

В Барановичах построили первый дом, где в собственности квартир не будет

В Барановичах микрорайоне Северный-2 введён в эксплуатацию первый дом, полностью состоящий из арендных квартир. Уже…

10.03.2025

Каллаур покинул пост главы Нацбанка

Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко. Александр Лукашенко отправил…

10.03.2025

Пустующий «Кремль», оставленная китайцами фабрика и дом культуры в синагоге. Чем живёт Антополь Дрогичинского района?

В этом посёлке есть свой «Кремль» - историческое здание торговых рядов. Он сейчас переживает явно…

24.02.2025

Как выбрать компанию дальнобойщику? Советы водителям и рекомендации новичкам

Какая бы ни была профессия у человека – учитель, инженер, строитель или повар – многие…

24.02.2025