
З самага дзяцінства Ева Шпакевіч з цікавасцю назірала за мамай і суседкамі, якія па вечарах з любоўю «вадікі вадзілі» (вышываць ручнікі – ад аўт.). Ужо тады юная Ева, узяўшы ў рукі іголку, пачала вышываць. Занятак быў настолькі захапляльны, што яна хутка ўцягнулася і авалодала рамяством.
– Калі я падрасла, мая старэйшая сястра ўжо працавала даяркай, атрымлівала заробак, – расказала бабуля. – Бачыла, што ў мяне здольнасці да рукадзелля, таму часам давала грошы на тканіну і ніткі. Магу сказаць, што пасаг да свайго вяселля прыгатавала багаты.
Тканіны, вядома, катастрафічна не хапала на вялікія ручнікі, але я ўмела рабіла прыгажосць і на маленькіх кавалках.
Калі мама Евы прадала каня і купіла ручную нямецкую швейную машынку, гэта было неверагодным шчасцем. Рэч на вагу золата, таму яна строга забараняла дачцэ да яе падыходзіць.
– Аднойчы я ўкрала ў сястры капейкі і купіла кавалачак тканіны, – прызнаецца жанчына. – І пакуль нікога не было дома, пашыла сабе фартух. Вышыла яго прыгожым узорам. Колькі ў мяне было радасці – не перадаць словамі!
Ад сястры дасталася «на гарэхі», але, пабачыўшы фартух, даравала, у умовай, што ім таксама будзе карыстацца.
Пазней Ева Пятроўна зацікавілася вязаннем кручком і спіцамі. Калі выйшла замуж і нарадзіла дзяцей, вязала для іх адзенне. Заказы прымала ад родзічаў і суседзяў. З узростам ад кручка і спіц адмовілася. Ды і патрэбы ў гэтым ужо няма.
А вось з іголкай і ніткамі не разлучаецца да сёння. Паводле слоў яе ўнучкі Таццяны, кожная праца бабулі – гэта імправізацыя. Яна не толькі карыстаецца схемамі, але і выношвае задумку ў думках, а потым натхнёна пераносіць яе на тканіну.
Вышыўка крыжыкам пакарыла сэрца Евы Пятроўны тым, што дае прастор для творчасці. Для сваіх работ яна выбірае малюнкі, якія грэюць яе сэрца.
– Кожная мая вышыўка напаўняе маю душу радасцю, а гэта найбольшае шчасце для мяне, – з усмешкай кажа жанчына. – Спачатку спрабавала рабіць маленькія работы. Вучылася на сваіх памылках. Вось і цяпер гляджу на ручнікі пяцігадовай даўнасці і бачу недакладнасці. У галаве пракручваю, што зрабіла не так.
Вышывае жыхарка Цераблічаў не толькі для сябе і сваіх родных. Многія аднавяскоўцы таксама заказваюць у яе ручнікі на вяселле для вянчання маладых.
Паводле слоў Евы Пятроўны, вышыванне патрабуе асаблівай паслядоўнасці і цярпення. Сама ж жанчына ўпэўненая, што рукадзелле дапамагае развіць у чалавеку фантазію.
Яна захапіла вышыўкай і сваю ўнучку Таццяну, якая працуе ў школе. З вучнямі яна не раз станавілася пераможцай шматлікіх конкурсаў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Ева Шпакевіч ганарыцца сваёй сям’ёй. На жаль, мужа няма ў жывых ужо больш за 20 гадоў. Але дзеці, унукі і праўнукі пастаянна акружаюць жанчыну сваёй клапатлівасцю і ласкай. Ва ўсім падтрымліваюць яе.
Унучка Таццяна з асаблівай любоўю расказала, наколькі бабуля працавіты і жыццярадасны чалавек, гатовы дапамагчы ўсім у цяжкія хвіліны, падставіць плячо і працягнуць руку дапамогі.
– Ведаеце, у кожнага з нас ёсць такі чалавек у жыцці, які любіць нас, нягледзячы ні на што, пры любых абставінах, што б з намі ні адбывалася. І гэты чалавек – наша бабуля. І калі калі-небудзь мяне спытаюць, кім я захапляюся, я адразу ж адкажу, што менавіта бабуляй.
В Беларуси в один день произошло событие, которого ждали уже давно. Решение принималось за закрытыми… Read More
Хотя в основе Рождества в Беларуси и Европе лежит одно событие, на практике это два… Read More
В Вашингтоне всё чаще признают, что переговоры топчутся на месте. В Белом доме дают понять:… Read More
Пятница для северо-восточных районов страны обещает быть напряжённой. Синоптики предупреждают об ухудшении погоды, которое начнётся… Read More
В Беларуси обсуждают проект указа, который может заметно поменять привычную рыбалку. Авторы предлагают пересмотреть часть… Read More
В Беларуси внезапно перестали открываться сайты сразу нескольких популярных криптобирж. С 10 декабря они попали… Read More