Categories: Люди

На інваліднай калясцы на конкурс прыгажосці за 2800 кіламетраў

У Яўгеніі Дульскай з дзяцінства была даўняя мара – прыняць удзел у конкурсе прыгажосці. Калі яе запрасілі на конкурс «Рождённая побеждать!», першая рэакцыя была поўнай нечаканасці. Пасля дарожнай аварыі гэта здавалася ўжо немагчымым. Але падтрымка каханага чалавека Сяргея натхніла яе не разважаць, а згаджацца. «Вядома, паляцім!»- адказаў Сяргей на яе ваганні. І яны адправіліся за тысячы кіламетраў, каб Жэня рэалізавала мару дзяцінства.

Конкурс прыгажосці і талентаў сярод дзяўчат і жанчын на інвалідных калясках, прайшоў 5 верасня 2024 года. На яго прыехалі 12 удзельніц з некалькіх гарадоў і рэгіёнаў Расіі – Белгарада, Кабардзіна-Балкарыі, Калмыкіі, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Кіраўскай, Смаленскай і Чэлябінскай абласцей, а таксама з Казахстана і Беларусі. І нашу краіну прадстаўляла Яўгенія Дульская з пасёлка Рэчыца.

Яўгенія Дульская, жанчына, чыя гісторыя можа натхніць многіх людзей, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Усё змянілася ў адно імгненне-страшнае ДТЗ падзяліла яе жыццё на «Да» і «пасля». Яўгенія пісала ў сацыяльных сетках пра сваю сумную гісторыю, як стала інвалідам I групы. Але пасля цяжкага выпрабавання яна знайшла ў сабе сілы, каб не падаць духам. Трое дзяцей і каханы чалавек дапамагаюць штодзённа і з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай яе энергіі і жыццярадаснасці.

Кадр з прэзентацыі Яўгеніі на конкурсе прыгажосці

Тытул «Каралева дружбы», які заслужыла Яўгенія – гэта адна з 12 намінацый 8-га конкурсу прыгажосці і талентаў у Чэлябінску. Напэўна, многія могуць ганарыцца нашай зямлячкай, нават толькі за тое, што яна знайшла смеласць адправіцца ў далёкі шлях, амаль на мяжу Казахстана, каб выступіць на сцэне.

Маці траіх дзяцей з Рэчыцы, як і кожная з ўдзельніц, атрымала свой тытул, заслужаныя апладысменты і прызы. І не толькі за знешнюю прыгажосць, але і сілу духа, што захоўвае бадзёрасць і неверагодную жыццёвую энергію, не зважаючы, што даводзіцца перасоўвацца ў інваліднай калясцы.

Яўгенія Дульская на конкурсе прыгажосці

У місіс «Каралева дружбы» ёсць яшчэ адна запаветная мара – зрабіць усё магчымае, каб устаць з інваліднай каляскі і зноў пайсці, адчуць пад нагамі зямлю. Трое дзяцей-15-гадовая Даша, 11-гадовы Савелій і 6-гадовы Рома, таксама вельмі хочуць, каб мама пачала хадзіць і разам паехаць на мора.

«Я магу дакрануцца да зямлі рукой, адчуць яе цяпло, але мне хочацца прайсціся па ёй басанож, як у дзяцінстве», – казала Яўгенія карэспандэнтам да паездкі на конкурс.

Віншуем Яўгенію Дульскую  з яе дасягненнем і жадаем, каб яе мара і яе дзетак таксама сталі рэальнасцю.

Чытайце таксама:
Многодетная мама из Ганцевич лишилась руки и ей требуется помощь

Насколько публикация полезна?

Виктор Пенязь

Recent Posts

Памёр Анатоль Сахаруша, адраджэнец з Бярозаўскага раёну

28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More

4 часа ago

История журналистки-шпионки из Беларуси обрастает новыми подробностями

Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More

7 часов ago

«Один район – один проект»: как минский бизнес обосновался в Шарковщине

Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More

3 дня ago

Техосмотр без бумажек: что изменится для водителей в Беларуси с 10 февраля

10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More

5 дней ago

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

6 дней ago

Не только пенсии. Какие перемены ждут белорусов с 1 февраля

С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More

6 дней ago