Новы музей створаны ў Брэсце: дзе ён знаходзіцца?

Першую спробу адкрыць у Брэсце прафесійны тэатр распачалі пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Тады быў сфарміраваны калектыў Брэсцкага абласнога рускага драматычнага тэатра. Але яго творчасці перашкодзіла Другая сусветная вайна.

Рашэнне аб стварэнні ў Брэсце драматычнага тэатра было прынята ў 1944 годзе

Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў было прынятае рашэнне аб стварэнні ў Брэсце драматычнага тэатра. Дакумент пазначаны 1 кастрычніка 1944 года: менавіта з гэтага моманту ўстанова культуры адлічвае сваю гісторыю.

Тэатру прысвоілі імя Ленінскага камсамола Беларусі, але гістарычных звестак аб тэатральным жыцці ў горадзе да сярэдзіны мінулага стагоддзі практычна не захавалася. Іх збіралі па троху. Як адзначыла генеральны дырэктар БАТД Ганна Сянькавец, у музеі будуць паказаны перыяды рэканструкцыі брэсцкага тэатра.

“Прадстаўлены макет першапачатковага будынка — гэта быў культурна-спартыўны клуб «Світ». У празрыстай акантоўцы адлюстраваны перыяды яго трансфармацыі”, — распавяла Ганна Сянькавец для БЕЛТА.

Затым адбываецца пераход да гісторыі тэатра пасля маштабнай рэканструкцыі, якая працягнулася больш за пяць гадоў. У 1994 годзе БАТД адкрыўся ў такім выглядзе, у якім ёсць зараз.

У музеі тэатра можна даведацца шмат цікавых рэчаў, што адбываюцца за кулісамі

У музеі наведвальнікі змогуць даведацца шмат цікавых рэчаў, звязаных з тым, што адбываецца за кулісамі. Напрыклад, прадстаўлены макет сцэны ў разрэзе. Там пазначаны ўсе дэталі: нават рэальная колькасць крэслаў у вялікай зале.

У экспазіцыі знайшлі адлюстраванне знакавыя пастаноўкі, макеты сцэнаграфіі, фатаграфіі заслужаных і народных артыстаў. Дарэчы, у гістарычнай афішы пазначаны ўсе спектаклі, якія былі пастаўлены на сцэне за 80 гадоў існавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

Асобная ўвага нададзена пастаноўцы «Брэсцкая крэпасць», якая была паказана каля тысячы разоў. Акрамя таго, у экспазіцыі расказваецца аб сімфанічным аркестры БАТД.

Шмат увагі ў музеі прысвечана міжнароднаму тэатральнаму фестывалю “Белая Вежа”.

Таксама шмат увагі міжнароднаму тэатральнаму фестывалю “Белая Вежа”. У прыватнасці, адлюстраваны знакавыя моманты фестывалю і яго першая афіша. На адмысловай мапе ўказалі Брэст і краін-ўдзельніц, што прыязджалі за 28 гадоў існавання форуму

Дарэчы, сёлетні 81-ы тэатральны сезон у Брэсце ўжо адкрыты. 29 верасня на сцэне БАТД прадставілі прэм’еру — камедыю “Блэз і Мары”.

Пётр Берёза

Recent Posts

В Беларуси освободили 123 политзаключённых, включая известных лидеров

В Беларуси в один день произошло событие, которого ждали уже давно. Решение принималось за закрытыми… Read More

12 часов ago

Почему Рождество в Беларуси не похоже на европейское

Хотя в основе Рождества в Беларуси и Европе лежит одно событие, на практике это два… Read More

2 дня ago

Трамп разочаровался в Украине и России

В Вашингтоне всё чаще признают, что переговоры топчутся на месте. В Белом доме дают понять:… Read More

2 дня ago

Опасная пятница: северо-восток Беларуси предупредили о штормовом ветре и гололеде

Пятница для северо-восточных районов страны обещает быть напряжённой. Синоптики предупреждают об ухудшении погоды, которое начнётся… Read More

2 дня ago

Что может поменяться для тех, кто рыбачит в Беларуси

В Беларуси обсуждают проект указа, который может заметно поменять привычную рыбалку. Авторы предлагают пересмотреть часть… Read More

3 дня ago

Почему в Беларуси внезапно закрылись сайты известных криптобирж

В Беларуси внезапно перестали открываться сайты сразу нескольких популярных криптобирж. С 10 декабря они попали… Read More

3 дня ago