Categories: Новости

Аляксандр Саладуха на канцэрце ў Жабінцы аншлагу не сабраў

Зорка беларускай эстрады і мэтр поп-музыкі Аляксандр Саладаха 8 лістапада 2024 года даў канцэрт ў Жабінцы пад назвай “Мы живы!” Народны артыст вельмі стараўся разагрэць зал, бо на прарэджаных радах у зале Жабінкоўскага Дома культуры многія гледачы сядзелі ў куртках. Але нават ад гарачай энергетыкі “залатога голасу Беларусі” людзі не распрануліся.

Інтыгуючая афіша з назвай “Мы живы!” не прыцягнула вялікай увагі да канцэрту 65-гадовага народнага артыста Беларусі. Жыхары Жабінкі і раёна паверылі на слова, што Саладуха жывы, і на канцэрт прыйшлі нямногія. Магчыма ў гэтым рэгіёне ў амаратараў музыкі іншыя куміры, альбо пашкадавалі 20 рублёў. Парваць зал 65-гадоваму спеваку аказалася няпростай задачай. Аншлагу не атрымалася – пустых месцаў ў зале было зашмат, улічваючы масштаб вядомасці гэтагага спевака.

А акрамя Аляксандра Саладухі, прыехалі яго два сыны Антон і Аляксандр, аўтар, выканаўца сваіх песен Цімур Прахін і салісты групы “Элемент”. Ад сбораў на такіх канцэртах, як у Жабінцы, наўрад ці можна атрымаць прыстойны даход. Добра, як агулам сабрана 2-2,5 тысячы рублёў за канцэрт на усіх з рознымі выдаткамі. Плацілі там самі людзі, як, як часта бывае дапамаглі прафсаюзы, справа дзясятая.

Лічыцца, што зоркі зарабляюць вельмі шмат грошай. А па мерках не самых папулярных замежных артыстаў, у тым ліку расійскіх, даход Саладухі, а па яго словах мінулыя гады было каля 100-150 тысяч долараў за год, зараз даход ад канцэртаў – мізерны. Такія сумы і значна болей замежныя зоркі эстрады, не кажучы пра акцёраў, зарабляюць за адзін канцэрт. І нават у Расіі ганарар аднаго вядомага спевака за адзін канцэрт складае ад 50 да 100 тысяч долараў.  Вядома ж, масштабы не тыя…

Але Аляксандр Саладуха не здаецца і пакуль не збіраецца пакідаць сцэну. У Жабінцы, па яго словах, ён і прэзентаваў 14 сольны альбом пад назвай “Мы живы!”, які запісваўся з 2021 па 2022 гады. А да свайго 66-годдзя, якое плануецца 18 студзеня 2025 года, Саладуха рыхтуе 15 сольны альбом. І некаторыя песні з будучага альбома, народны артыст прэзентаваў жыхарам Жабінкі.

«Залаты голас Беларусі» не кідае спроб быць папулярным

Артыст ужо амаль 40 гадоў выступае на сцэне. На пачатку сваёй творчай кар’еры Аляксандо Саладуха быў  вельмі падобным знешне да Ігара Талькова. Але напрамак беларускі артыст скіраваў да папулярнай музыкі, якую ў народзе называюць папсой.

Аляксандр Саладуха ў маладосці знешне нагадваў Ігара Талькова

Артыста Саладуху ведаюць, напэўна, амаль усе не толькі па хітах папсовых песен “Здравствуй, чужая-милая” і “Там, где зреет виноград”. Зорка эстрады не раз праяўляў крэатыў і здзіўляў публіку, здымаючыся ў рэкламных роліках у ружовай вопратцы з крыламі анёла і стралой “кахання”. Хтосьці жартаваў, што Саладуха “ружовы Купідон”. Таксама ён рэкламаваў стаматалагічныя паслугі, дэманструючы свае новыя зубы.

Аляксандр Саладуха бывае вельми крэатыўным і здзіўляе публіку

Культурныя крытыкі казалі, што артысту ў такім узросце трэба неяк падтрымоўваць вядомасць і часцей “свяціцца” на публіцы, шакіраваць гледачоў, каб падтрымліваць папулярнасць. Але былая папулярнасць, як не старайся, адыходзіць. І гэта адчувалася, гледзячы на канцэрт у Жабінцы Брэсцкай вобласці.

Саладуха бяспрэчна мае сваю ўнікальнасць і адментасці, чым не вылучаюцца іншыя зоркі поп-музыкі. Усё ж дабрыня яго, як чалавека, відавочна. Аляксандр Саладуха пасля канцэнта не пакідае зал ці фае да апошняга свайго паклоннік, які хоча з ім сфатаграфавацца ці атрымаць аўтограф. А яшчэ артыст вядомы ў журналісткім асяродзі тым, што нават карэспандэнтам-пачаткоўцам не адмаўляе даваць інтэр’вью.

У сетцы інтэрнет з’явілася відэа з канцэрта ў Жабінцы з аматарскай здымкай. Людзей малавата ў зале, але відаць, што многім, хто прыйшоў, песні Аляксандра Саладухі падабаюцца. Таму яго 15 сольны альбом нехта можа і купіць.

Recent Posts

Немецкие власти знали, откуда взялся коронавирус, но молчали

«Один из крупнейших правительственных скандалов в истории ФРГ» — немецкие власти, по всей видимости, получили…

14.03.2025

В Гомеле завёлся таксист, как из французского фильма

Водитель машины с шашечками удивлял окружающих своими манёврами на дороге в Гомеле. Мужчина ехал, как…

14.03.2025

Житель Пинска дошёл до суда, думая, что ребёнок поцарапал машину

Житель Пинска владеет британским автомобилем Mini Coper. Это такой маленький, как «Golf». Но машинку свою…

14.03.2025

Путин согласен на перемирие, но с условиями

Во время пресс-конференции с Александром Лукашенко в Москве 13 марта 2025 года Владимир Путин ответил…

13.03.2025

Какая погода будет в пятницу и на выходных 14-16 марта

Дождики, а местами даже будет гололедица! Вот вам и середина марта, похолодание после потепления. Что…

13.03.2025

Пишут про покойника: новая массовая схема мошенников

Центр персональных данных предупредил о новой схеме мошенников в Telegram. Они придумали бесхитростный способ заставить…

13.03.2025