Беларуская выцінанка трапіла ў сусветны Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Міжурадавы камітэт ЮНЭСКА ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пра гэта стала вядома 4 снежня 2024 года па выніках чарговай сесіі ЮНЭСКА, што адбылася ў Парагваі.
“Сёння выцінанка выконвае комплекс унівэрсальных функцыяў, у тым ліку выхаваўчую, эстэтычную і камунікатыўную”, — гаворыцца на сайце UNESCO.
Выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай: арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення. Сучасная выцінанка ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць беларускі лад жыцця, гісторыю, міфалогію, звычаі і вераванні, сельскі і гарадскі побыт. У Беларусі людзі розных узростаў імкнуцца авалодаць гэтым даступным, але прыгожым рамяством. Так працягваецца старажытная традыцыя выразання з паперы.
У 2021 годзе мастацтва выцінанкі атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Беларусі. На той час у краіне гэтым рамяством валодалі каля 100 майстроў: 11 з іх мелі званне народнага майстра Беларусі.
Пасля гэтага Міністэрства культуры вырашыла намінаваць беларускую выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. З уключэннем выцінанкі у згаданым спісе прысутнічаюць ўжо шэсць беларускіх элементаў. Раней былі ўключаны:
Зараз выцінанку можна пабачыць падчас ўпрыгожваньня дамоў, кавярняў і офісаў. А яшчэ яна вельмі папулярная ў дызайне друкаванай прадукцыі — напрыклад, календароў і паштовак. Таксама выцінанка ўжываецца ў тэатральных дэкарацыях і грамадзкіх месцах.
Рамеснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы атрымання з паперы: ад выразання простых сімэтрычных кампазыцыяў нажніцамі да камбінавання складаных дэталяў з дапамогай нажніц і стамескі.
28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More
Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More
22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More
С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More