9-10 жніўня 2025 года ў Моталі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласі адбудзецца XIII фестываль фальклору і гастранаміі “Мотальскія прысмакі”. На гэты раз асноўны сюжэт фестываля будзе закручаны вакол рэгіянальнага “мотальскага вяселля”. Будуць выставы вясельнай адзежы, вясельная кухня.

Читайте "Першы" в:

Араганізатары чакаюць, што на фестываль у гэтым годзе прыедзе больш за 10 тысяч чалавек. Праводзіцца ён з 2007 года, цяпер раз на два гады. Вось праграма “Мотальскіх прысмакаў” 2025:

9 жніўня

9.00 святочная літургія, малебен на пачатак фестывалю ў царкве ў Моталі.

З 11.00 працуюць:

  • Гандлёва-выставачны кірмаш рамёстваў “Суквецце мастацтваў”;
  • Дэгустацыйны час “Варым, жарым, готоуім – высільны стыл шыхтуем”;
  • Дэгустацыя травяных чаёў, выстава-продаж збораў лекавых траў “Лясная кухня”;
  • Шынкі традыцыйнай кухні маталян “Тут і м’ясо, і коўбаска – пачастуйьэс, калі ласка”;
  • Выстава-дэгустацыя традыцыйных напояў “Мотальская шклянка”;
  • Выстава-продаж прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак “Вам понравыцца, чым мотолянэ славяцца”;
  • Падворкі святочнага настрою «мотальская зборня”.

Галоўная пляцоўка свята

11.00-12.30 тэатралізаванае шэсце “высільны шпацыр”;

12.30-14.30 урачыстае адкрыццё фэсту “Палескае вяселле збірае гасцей” (з удзелам творчых калектываў рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікоў дыяспар, якія пражываюць у Беларусі, творчых дэлегацый з іншых краін);

16.30-17.30 выступленні творчых калектываў Беларусі і гасцей фестывалю;

18.00-19.30 канцэрт фольк-групы “Партизан FM” (Масква);

20.30-21.30 канцэрт арт-групы “Багач” (Мінск) і вакальнага ансамбля “Весялуха New” (Магілёў);

22.00-23.30 вясельныя выхілясы з кавер-групай “Брэнд Бэнд” (Мінск);

23.00 святочны фейерверк;

23.30-01.00 фестывальная дыскатэка “Скокі на ўсе бокі”.

Пляцоўка “Вуліца Вясельная”

15.00-17.00 абрадава-інтэрактыўная дзея  “Ад “перапытаў” да “цыганоў”…”

17.00-19.00 музычна-гумарыстычны вернісаж “Ой шчаслыва годына – высылыса родына” (выступленні творчых калектываў Іванаўскага раёна). Брэйн-рынг прыпевачніц і гарманістаў “Мотальская сербіянка”

10 жніўня

ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці”, канферэнц-зала філіяла “Нашы карані”

11.00-12.00 круглы стол “Традыцыйна-абрадавая культура – сучасны стан і стратэгія развіцця”.

Пляцоўка “Вуліца Вясельная”

11.00-12.30 кулінарны батл кухараў-аматараў “Барбекю па-мотальску”

13.00-14.00 стол сяброўства “Частуем гасцей з усіх валасцей”

Галоўная пляцоўка свята

14.00-15.00 песенна-танцавальная праграма “Фестывальныя замалёкі”

15.00-16.00 урачыстае закрыццё фестывалю; гала-канцэрт “Вяселле бывай – дзелім каравай!”

Смотрите ещё:

Фестиваль моды «LOOКБуг» будёт в Бресте