Аматараў выпіць самагонкі, якая афіцыйна прадаецца толькі у асобных месцах, верагодна, моцна скароціцца. Па-першае, калі адкінуць рэкламу пра на чым настоены самагон і які ён "экалагічны" , то фактычна гэты алкаголь унікальным не з'яўляецца. Па-другое, цана ад жніўня 2025 года будзе такая, што жадаючых купляць пляшкамі і літрамі наўрад ці будзе шмат.

Читайте "Першы" в:

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) вырашыла: часам трэба не толькі піць, але і плаціць. 2 жніўня апублікавана пастанова, паводле якой перагледжаныя адпускныя цэны на арыгінальныя алкагольныя напоі крэпасцю вышэй за 28%.

Гаворка пра легальны самагон, што прадаецца ў межах нацпаркаў, запаведнікаў і этнаграфічных комплексаў. Раней кантралявалася пераважна рознічная (у разліў) форма продажу — цяпер жа МАРТ вызначыла і цэны на напоі ў тары.

Самагон
Цана насамогон вырасла ў тры разы

Што падаражае?  «Пушчанскі» — быў 11,25 рубля, стаў 31 рубель за літр. «Дудуткі» — з 11,6 да 40,66 рубля за літр. Частка напояў пакуль без зменаў у цэнах.

У разліў цяпер прапануецца 53 віды самагону, у бутэльках — 36 відаў. У 2018 годзе іх было толькі 21. Кожны напой мае свой тэхнічны стандарт і афіцыйны тэрмін захоўвання — 36 месяцаў.

Пастанова таксама вызначае, што самагон павінен захоўвацца ў сухіх памяшканнях без старонніх пахаў і без прамога сонца. Тут вам не падполле — дзяржаўны стандарт, якніяк.

Улюбёны «народны» прадукт, які стаў часткай этнакультурнай спадчыны, цяпер патрабуе культурнага кашалька. І калі вы спадзяваліся, што самагон будзе таннейшы за «замежнае віно» — маем навіну: не цяпер.

Смотрите ещё:

Лесник в Беловежской пуще устроил прибыльный бизнес

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 4

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Подписывайтесь на нас в соцсетях!