Цены на самогон выросли в несколько раз
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) вырашыла: часам трэба не толькі піць, але і плаціць. 2 жніўня апублікавана пастанова, паводле якой перагледжаныя адпускныя цэны на арыгінальныя алкагольныя напоі крэпасцю вышэй за 28%.
Гаворка пра легальны самагон, што прадаецца ў межах нацпаркаў, запаведнікаў і этнаграфічных комплексаў. Раней кантралявалася пераважна рознічная (у разліў) форма продажу — цяпер жа МАРТ вызначыла і цэны на напоі ў тары.
Што падаражае? «Пушчанскі» — быў 11,25 рубля, стаў 31 рубель за літр. «Дудуткі» — з 11,6 да 40,66 рубля за літр. Частка напояў пакуль без зменаў у цэнах.
У разліў цяпер прапануецца 53 віды самагону, у бутэльках — 36 відаў. У 2018 годзе іх было толькі 21. Кожны напой мае свой тэхнічны стандарт і афіцыйны тэрмін захоўвання — 36 месяцаў.
Пастанова таксама вызначае, што самагон павінен захоўвацца ў сухіх памяшканнях без старонніх пахаў і без прамога сонца. Тут вам не падполле — дзяржаўны стандарт, якніяк.
Улюбёны «народны» прадукт, які стаў часткай этнакультурнай спадчыны, цяпер патрабуе культурнага кашалька. І калі вы спадзяваліся, што самагон будзе таннейшы за «замежнае віно» — маем навіну: не цяпер.
Смотрите ещё:
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More
22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More
С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More
21 января 2026 года президент США Дональд Трамп выступил на Всемирном экономическом форуме в Давосе.… Read More
Если вы часто серфите по интернету, то, вероятно, уже сталкивались с уведомлениями о файлах cookie.… Read More