На забароненай у Беларусі платформе 1xBET арганізатары зарабілі паўмільёна долараў на фейкавых матчах. У той час як сапраўдны спорт выходзіў з комы пасля кавіду, фіктыўны ўжо даўно бегаў, скакаў і прыкідваўся, што ўсё па-сапраўднаму.

Читайте "Першы" в:

Пакуль МУС лазіў па тэлефонах, адсочвалі лайкі ў Telegram і заводзілі справы за мемы, пад носам так званых праваахоўных органаў некалькі соцень чалавек некалькі гадоў зараблялі шалёныя грошы. Фэйк-матчы на 1xBET прынеслі аферыстам паўмільёна долараў. 

І не дзесьці ў сховішчы глыбока пад зямлёй, а ў звычайных залах, нават у тым самым Магілёве, дзе дзеля гэтага проста арэндавалі памяшканні. І ўсе гэтыя спартыўныя спектаклі ішлі праз 1xBET, букмекерскую платформу, якая забароненая ў Беларусі.

Паводле дадзеных МУС, з 2021 года ў Беларусі дзейнічала буйная злачынная група, якая арганізоўвала фіктыўныя спартыўныя матчы. Усё праходзіла без гледачоў, часта ноччу, у арэндаваных залах. Такія «турніры» праходзілі ва ўсёй краіне. Адзін з цэнтраў дзейнасці – Магілёў.

У гэтых гульнях удзельнічалі былыя прафесійныя спартоўцы, аматары або проста ўсе, хто гатовы быў выйсці на пляцоўку за 100 рублёў за матч. Адны і тыя ж людзі маглі гуляць пад рознымі імёнамі за розныя «каманды», а некаторыя нават сумяшчалі ролі – напрыклад, хтосьці гуляў у першай палове, а ў другой ужо быў суддзёй.

Гэта былі дагаварныя матчы, арганізаваныя спецыяльна для таго, каб на іх рабілі стаўкі. Матчы трансляваліся на платформе 1xBET, якая, між іншым, не мае права працаваць на тэрыторыі Беларусі і ўжо даўно трапіла ў спіс забароненых рэсурсаў. Але гэта не перашкодзіла трансляваць там беларускія «мультыкі пад спорт».

В этой прямой трансляции от сентября «Читахс» играют с «Пираньями» на пустом стадионе. Источник: 1xBet

Як працавала схема

Сцэнар выглядае даволі простым, але, калі верыць лічбам, якія называюць, эфектыўны:

  • Арэндуецца зала.
  • Набіраюцца людзі, якім не ўпершыню перапранацца.
  • Падрыхтоўваецца турнірны сцэнар: хто выйграе, калі «зліваць».
  • Усё гэта здымаецца як сапраўдны матч — з формай, табло, комментам, усё як трэба.
  • Матч трапляе на 1xBET.
  • Карыстальнікі з усяго свету робяць стаўкі.
  • Арганізатары збіраюць бабло.

Карыстальнікі верылі, што глядзяць рэальны матч. А на самай справе ўсё было пастаноўкай. Паводле інфармацыі, агучанай МУС, у арганізатараў знайшлі каля 500 тысяч долараў. Падчас ператрусаў, кажуць, былі знойдзеныя аргтэхніка, дакументы, крыптавалюта і наяўныя грошы.

В Минске теннисисты соревнуются в рамках Daily Aqua Tour под сводами клуба «Аванте». На фотографиях, опубликованных в социальных сетях, изображен тот же стадион, что и в трансляциях 1xBet.

Але дзе канкрэтна гэтыя грошы, колькі менавіта знойдзена, і што з імі далей – невядома. Усё абмежавалася стандартным «у ходзе следства выяўлена і канфіскавана».

МУС паведаміў пра затрыманне 19 арганізатараў. Усяго да адказнасці прыцягнута каля 200 чалавек. Частка арганізатараў, як сцвярджаецца, знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Іх прозвішчы не агучваюцца, аніякіх фота, судовых рашэнняў або дакладных звестак у адкрытым доступе няма.

Сетка, паводле той жа інфармацыі, працавала не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Але дзе канкрэтна — таксама не ўдакладняецца. Па сутнасці — агульныя фразы на ўзроўні «ўсё сур’ёзна, але падрабязнасцей не будзе».

Што кажа 1xBET?

Кампанія 1xBET у інтэрв’ю Sigma Group заявіла, што не працуе ў Беларусі, Расіі і Украіне, не арганізоўвае спартыўныя матчы і не прымае карыстальнікаў з краін, дзе яны забароненыя.

Паводле іх, яны толькі транслююць відэа, якія паступаюць ад «трэціх асоб», і не нясуць адказнасці за іх змесціва.

Але расследаванні Bellingcat, Protos і іншых паказалі: на платформе масава трансляваліся аматарскія матчы, у тым ліку з Беларусі, дзе каманды мяняліся проста ў ходзе трансляцыі, не было ніякіх афіцыйных арганізатараў, а спартовы дух замяняўся сцэнаром на адну старонку.

Хто на самой справе «раскрыў» схему?

Нягледзячы на гучныя загалоўкі і спешна падрыхтаваныя рэпартажы на дзяржаўных каналах, беларускія праваахоўныя органы не з’яўляюцца сапраўднымі аўтарамі раскрыцця схемы дагаварных матчаў. У лепшым выпадку яны падхапілі тэму ўжо пасля публікацыі гучных міжнародных расследаванняў, у першую чаргу — журналістаў Bellingcat, а таксама выданняў Protos, Josimar і The Sunday Times.

Менавіта гэтыя расследавальнікі геалакавалі пляцоўкі правядзення фэйкавых матчаў у Беларусі, Расіі і Украіне, атрымалі доказы і паказалі, што арганізатары хаваюць месцы гульняў, але тэхнічныя падказкі (банеры, сцены, размяшчэнне камер) дазваляюць выявіць канкрэтныя аб’екты. Напрыклад, арэну ў Магілёве ці клуб у Мінску.

Беларускія спецслужбы проста падцягнуліся на хвалі, каб стварыць уражанне кантролю. А між тым — асноўныя арганізатары былі ў міжнародным вышуку яшчэ з 2020 года. Расійскія ўлады ўжо выдалі ордэры на арышт трох заснавальнікаў 1xBet: Дзмітрый Казорын, Раман Сямёхін, Сяргей Каршкоў.

розыск
Дмитрий Казорин, Роман Семиохин и Сергей Каршков. Каршков, бывший следователь по киберпреступлениям, как сообщается, скончался в Швейцарии в прошлом году. Источник: Следственный комитет Российской Федерации по Брянской области.

 Следователи заявили в 2021 году, что компания заработала более 63 миллиардов рублей (655 миллионов долларов США) на незаконной игорной деятельности.

Беларусь — пляцоўка для індустрыі фэйк-матчаў

Сярод выяўленых лакацый на мапе фэйк-матчаў Bellingcat дакладна пацвердзіў некалькі беларускіх аб’ектаў:

  • Мінск: тэнісны турнір Daily Aqua Tour у клубе «Аванте», матч транслюецца на 1xBet, ідэнтычны ўнутраны інтэр’ер пацверджаны праз фота ў сацсетках
  • Магілёў: гульні баскетбольнай SkyLeague праходзяць у Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву. Арэна на 1500 месцаў, але падчас гульняў на трыбунах не было ніводнага гледача. Напрыклад, матч «Гепарды» vs «Піраніі» трансляваўся на платформе як «жывое спаборніцтва»

Адміністрацыя гэтых устаноў не дала каментарыяў журналістам Bellingcat

🎰 1xBet: ад петушыных баёў да «ПСЖ»

1xBet — адзін з найбольш супярэчлівых брэндаў у галіне азартных гульняў:

  • у Расіі супраць трох заснавальнікаў дзейнічае ордэр на арышт
  • у Вялікабрытаніі, Марока, Украіне — забароны і санкцыі
  • у Нідэрландах кампанія 1XCorp NV абвешчаная банкрутам
  • у мінулым — скандалы са стаўкамі на петушыныя баі, партнёрства з «порна-казіно».

У Bellingcat запыталі каментары — нічога не атрымалі. На e-mail і званкі кампанія не адказала. Больш за тое — фота «прадстаўніка прэсы» 1xBet аказалася скрадзеным з CNN. Так, настолькі ўсё сумленна

Усё гэта — гульня супраць спорту

Аналітыкі адзначаюць: трансляцыі фэйк-матчаў падрываюць саму сутнасць спорту. Маладыя гульцы прывыкаюць да таго, што матч — гэта проста форма заробку, а не спаборніцтва. Стаўкі ідуць, каэфіцыенты падаюцца, 1xBet заробак атрымлівае. Усё астатняе — дэкарацыі

Што пагражае ўдзельнікам?

Афіцыйна: махлярства ў асабліва буйным памеры, арганізаваная група. Пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі. Але пакуль суда няма, вынікаў няма, прысудаў няма. І без гэтага ўсё выглядае як чарговая медыйная спецаперацыя з гучнымі фармулёўкамі і мінімумам канкрэтных дзеянняў.

Дагаварныя матчы – гэта не толькі парушэнне закону, гэта цалкам штучная сістэма падману, якая існуе выключна дзеля атрымання незаконнага прыбытку. Гэта не спорт, гэта бізнэс на даверы людзей, якія робяць стаўкі, думаючы, што глядзяць сапраўднае спаборніцтва.

У Беларусі любая дзейнасць, звязаная з букмекерствам, павінна быць ліцэнзаваная. Плюс міжнародныя федэрацыі (як FIBA) катэгарычна забараняюць удзел у любых схемах, звязаных са стаўкамі.

Беларусь чарговы раз паказала сябе як ідэальную пляцоўку для шэрых схем. Пакуль дзяржава раскручвае барацьбу з фантазіямі пра «экстрэмізм у каментарах», сапраўдныя схемы, дзе варочаюцца сотні мільёнаў, працуюць амаль адкрыта.