Унікальны ліст вяскоўцаў з Палесся да Якуба Коласа: развальваецца школа, але вераць у камунізм

У кароткім пасланні вяскоўцы просяць дапамагчы ім у вельмі канкрэтнай і жыццёвай справе… Пісалі, відаць, доўга, старанна, ад рукі і з надзеяй. І  гэты ліст падтверджанне таго, што вядомыя людзі творчасці на той час мелі рэальны ўплыў і маглі вырашаць сур’ёзныя праблемы. Бо партыйныя чыноўнікі, гэтак як і цяперашнія, ніяк не змяніліся – ад іх звычайна прыходзілі фармальныя адпіскі.

У пісьме – просьба жыхароў палескай вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці да Якуба Коласа дапамагчы з будаўніцтвам школы. Сам факт звароту выглядае сёння амаль фантастычна: вяскоўцы не ідуць адразу ў райвыканкам ці аблвыканкам, а пішуць народнаму паэту.

І робяць гэта не як прыхільнікі літаратуры, а як людзі, якія разумеюць: перад імі фігура з рэальным аўтарытэтам. Праз дзесяцігоддзі, калі ў вёсцы спатрэбілася школа, апошняй надзеяй стаў не міністр, не партыя, не ўрад, а той самы малады настаўнік, які калісьці хадзіў па гэтых балотах і потым напісаў пра іх кнігу.

Вёска Люсіна ў Ганцавіцкім раёне займае асаблівае месца ў беларускай культуры. Менавіта яна стала прататыпам вёскі ў аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы» – першай частцы трылогіі «На ростанях». Тут у пачатку ХХ стагоддзя працаваў малады Канстанцін Міцкевіч, і менавіта люсінскі досвед лёг у аснову вобраза настаўніка Андрэя Лабановіча.

Праз амаль 40 гадоў пасля гэтага жыхары Люсіны напісалі Коласу ліст з просьбай дапамагчы пабудаваць школу. Яны звярнуліся да яго не як да класіка, а як да “свайго” чалавека, які калісьці жыў у іхняй вёсцы і застаўся часткай яе гісторыі. Гэта рэдкі выпадак, калі рэальная вёска спачатку ўваходзіць у літаратуру, а потым вяртаецца ў гісторыю ўжо як суб’ект звароту да ўласнага аўтара.

Людзі лічылі, што паэт мае ўладу, большую чым чыноўнікі

Структура ліста вельмі паказальная. Спачатку – доўгае і ўрачыстае прывітанне, затым апісанне сітуацыі ў вёсцы. Люсінцы нагадваюць, што калісьці ў іх працавала школа, дзе выкладаў малады Канстанцін Міцкевіч.

Але да канца 1940-х гадоў будынак стаў непрыдатным, а вучняў у вёсцы было ўжо больш за 200 чалавек. Заняткі даводзілася праводзіць у звычайных сялянскіх хатах, у дзве змены, без нармальных умоў.

Прашэнне сфармулявана проста і без лішняй рыторыкі: вяскоўцы просяць пабудаваць у Люсіне васьмігодку ўжо ў наступным навучальным годзе. Фактычна яны звяртаюцца да Коласа як да чалавека, які можа «падштурхнуць сістэму» і прымусіць яе звярнуць увагу.

Вяскоўцы ці то з хітрасцю, і то з-за зацюрканасці савецкай прапаганды, прымяняюць такую фразу, якая з ліста гучыць асабліва моцна:

“Мы яшчэ раз звяртаемся да Вас, а таксама да партыі і ўрада…”

Партыя і ўрад – гэта добра. Але Колас стаіць першым. І гэта, бадай, галоўнае, што робіць гэты дакумент унікальным. Людзі шчыра верылі, што паэт можа быць больш эфектыўным, чым чыноўнік.

Пісьмо Якубу Коласу ад жыхароў вёскі Люсіна
У 1948 годзе, калі развальвалася школа, жыхары верылі, што хутка пабудуюць камунізм
З пажаданем поспехаў у працы на карысць Радзіме

Але асабліва цікавы фінал ліста. Пад канец люсінцы абавязкова дэманструюць сваю палітычную лаяльнасць. Сяляне засталіся ж такімі прыгоннымі, толькі ў савецкай сістэме, дзе за кожным словам трэба было сачыць, каб ненарокам не прышылі палітыку.

Гэта было жыццёва неабходна ў часы сталінскіх парадкаў, калі нават нейтральная пазіцыя магла ўспрымацца як падазроная. А любы зварот “наверх” мусіў суправаджацца доказамі ідэалагічнай правільнасці. Ну, фактычна, як і ў зараз, у 2025 годзе, калі рэпрэсіі і беззаконне падаюццца ўладамі, як норма.

Вяскоўцы пішуць літаральна наступнае:

«Мы не пашкадуем ні сіл, ні здароўя на заканчэнне сталінскай пяцігодкі ў 4 гады і хутчэйшаму пераходу да камунізма», – напісалі люсінцы.

Гэтая фраза сёння гучыць як чыстая прапаганда, але ў кантэксце 1948 года яна была не пустой рыторыкай, а своеасаблівым пропускам у дыялог з уладай. Без такіх фармулёвак ліст мог проста не мець шанцаў быць успрынятым сур’ёзна.

Самым жа важным у гэтай гісторыі застаецца іншае. Люсінцы ўспрымалі Якуба Коласа не як «класіка з падручніка», а як рэальнага суб’екта ўплыву. Чалавека, да якога можна звярнуцца, калі не працуе звычайная бюракратычная машына.

Па спіралі гісторыі

Сёння цяжка ўявіць падобную сітуацыю. Творчыя людзі, паэты пісьменнікі, амаль цалкам выціснутыя з поля рэальных рашэнняў. І нават прыдворных літаратараў з сумніўнымі поспехамі у творчай дзейнасці, а ацэненых толькі за лаяльнасць да ўлады, могуць, у лепшым выпадку, выкарыстоўваць, як выгадны для дзяржпрапаганды сімвал, запрасіць на мерапрыемства, пасадзіўшы ў першым радзе, уручыць дыплом або кветкі.

Але ўплываць на палітыку і сацыяльныя працэсы яны практычна не могуць. Яны хутчэй дэкарацыя, чым дзеючыя асобы, які рэальна могуць на нешта ўплываць.

Гісторыя гэтага пісьма на гэтым не заканчваецца. Яна мела працяг. І вельмі паказальны. Але гэта ўжо іншая частка архіўнай драмы, у якой паэт зноў апынуўся не проста сведкам, а ўдзельнікам. А прачытаць пра іншыя пісьмы да беларускага песняра Якуба Коласа  можна тут.

Насколько публикация полезна?

Виктор Пенязь

Recent Posts

Памёр Анатоль Сахаруша, адраджэнец з Бярозаўскага раёну

28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More

11 часов ago

История журналистки-шпионки из Беларуси обрастает новыми подробностями

Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More

14 часов ago

«Один район – один проект»: как минский бизнес обосновался в Шарковщине

Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More

3 дня ago

Техосмотр без бумажек: что изменится для водителей в Беларуси с 10 февраля

10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More

6 дней ago

Пропаганда выдала аналитический доклад за доказательство «краха» экономики Польши

22 января БЕЛТА опубликовало материал о якобы надвигающемся финансовом крахе Польши. В основе публикации лежит… Read More

6 дней ago

Не только пенсии. Какие перемены ждут белорусов с 1 февраля

С 1 февраля 2026 года в Беларуси вступает в силу сразу несколько изменений. Они затронут… Read More

7 дней ago