Вакол беларускай музычнай групы «Дразды», заснаванай у 2005 годзе Віталем Карпанавым, разгарэлася гучная дыскусія пасля таго, як іх знакавая песня «Хата бацькоў» загучала па-руску. Сітуацыю яшчэ больш абвастрыў ролік з удзелам расійскага акцёра Юрыя Стаянава. І ўсё гэта выглядае як ідэальны сцэнар для рубрыкі “срач”.

Читайте "Першы" в:

Ёсць у гэтым нейкая асаблівая іронія: песня, у якой некалькі разоў паўтараецца, што хата бацькоў не прадаецца, раптам атрымлівае камерцыйна зручную рускамоўную версію. Але тут размова не пра продаж нерухомасці. Хата, можа, і не прадаецца ці прадалі даўно. А вось што тут прадалося і з-за чаго пачаліся спрэчкі?

«Навошта? І чаму «забілі душу песні

Рэакцыя публікі была прадказальная, як курс рубля. Каментары проста выбухнулі адным пытаннем: «Навошта?»Хтосьці не прамінуў і напісаў наўпрост абвінавачванне: «Прадаліся… за грошы».

Праблема нават не ў мове. Праблема ў сэнсе. Фармальна можна сказаць: ну і што, любая песня можа мець версіі на розных мовах. Але «Хата бацькоў» – гэта не «ла-ла-ла пра каханне». Гэта песня показываецца як пра карані, пра сваю зямлю, пра тое, што не мяняецца і не прадаецца. І яе многія ўспрымалі як нейкі сімвал іднтычнасці беларусаў.

І калі яна раптам гучыць па-руску, для вялікай часткі аўдыторыі гэта ўспрымаецца не як “творчы эксперымент”, а як змена лагера. Менавіта таму людзі пішуць не пра фальш, не пра вакал, не пра дыкцыю. Людзі пішуць, што “забілі душу песні ”. Гэта не пра эстэтыку, гэта пра адчуванне, што нешта сваё стала чужым.

Самы абсурдны момант

І вось тут на сцэну выходзіць галоўная іронія гэтай гісторыі. Нават людзі, якія адкрыта прызнаюцца, што не ведаюць беларускай мовы, пішуць адно і тое ж: «на беларускай гучала мацней».

То бок мову можна не разумець, але яе можна адчуваць. А вось рускамоўную версію разумеюць усе – і менавіта таму яна не працуе.

Яшчэ адно «навошта?». Навошта нам Стаянаў?

Удзел Юрыя Стаянава ў гэтай гісторыі толькі дадаў алею ў агонь. Не таму, што ён дрэнны акцёр. А таму, што яго прысутнасць робіць сітуацыю крышталёва зразумелай: гэта ўжо не пра беларускую песню, гэта пра прадукт для рускамоўнай прасторы. І ў гэты момант беларуская «тата бацькоў» перастае быць хатай, а становіцца «избой».

Юрий Стоянов
Юрый Стаянаў, які здымаўся ў фільмах, што рамантызавалі анексію Крыма, трапляў у базу «Миротворца» за працу ў акупаваным Севастопалі

Ды і ўдзел Юрыя Стаянава ў кліпе «Драздоў» раздражніў не менш, чым сама рускамоўная версія песні. Бо Стаянаў – гэта не «проста актор». Гэта чалавек, які здымаўся ў фільмах, што рамантызавалі анексію Крыма, трапляў у базу «Миротворца» за працу ў акупаваным Севастопалі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне выбраў пазіцыю маўчання.

Сам Стаянаў тлумачыць гэта проста: маўляў, «нам трэба жыць далей сваё жыццё». Без асуджэння, без названня вайны вайной, без рызыкі для ўласнай кар’еры. Пры гэтым ён выступае на дзяржаўных шоу перад байцамі так званай «СВО», фактычна становячыся часткай прапагандысцкай машыны, якая забаўляе і гераізуе акупантаў.

У 2026 годзе гэта ўжо не «нейтралітэт». Гэта выбар. І маўчанне ў такім выпадку – такая ж пазіцыя, як і адкрытая падтрымка. Проста больш зручная і менш небяспечная для самога артыста.

У чым сутнасць скандалу

Гэта не пра «Драздоў» як гурт. Гэта не пра тое, хто каму што дазволіў. Гэта пра простую рэч: калі нават песня пра непрадаваемы дом перакладаецца і ўпісваецца ў іншую культурную матрыцу, то пытанне ўжо не ў музыцы. Пытанне ў тым, што ўвогуле ў нас яшчэ “не прадаецца” – не па словах, а па факце?»

Людзі так злуюцца не таму, што па-руску. А таму, што занадта сімвалічна. Занадта трапна. І занадта падобна на праўду, якую ніхто не хацеў агучваць – расейшчына зноў навязваецца беларускаму народу.

Чытайте таксама?

История журналистки-шпионки из Беларуси обрастает новыми подробностями

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Так как вы нашли эту публикацию полезной...

Подписывайтесь на нас в соцсетях!