Песню гурта "Дразды" "Хата бацькоў" пераклалі на рускую мову
Ёсць у гэтым нейкая асаблівая іронія: песня, у якой некалькі разоў паўтараецца, што хата бацькоў не прадаецца, раптам атрымлівае камерцыйна зручную рускамоўную версію. Але тут размова не пра продаж нерухомасці. Хата, можа, і не прадаецца ці прадалі даўно. А вось што тут прадалося і з-за чаго пачаліся спрэчкі?
Рэакцыя публікі была прадказальная, як курс рубля. Каментары проста выбухнулі адным пытаннем: «Навошта?». Хтосьці не прамінуў і напісаў наўпрост абвінавачванне: «Прадаліся… за грошы».
Праблема нават не ў мове. Праблема ў сэнсе. Фармальна можна сказаць: ну і што, любая песня можа мець версіі на розных мовах. Але «Хата бацькоў» – гэта не «ла-ла-ла пра каханне». Гэта песня показываецца як пра карані, пра сваю зямлю, пра тое, што не мяняецца і не прадаецца. І яе многія ўспрымалі як нейкі сімвал іднтычнасці беларусаў.
І калі яна раптам гучыць па-руску, для вялікай часткі аўдыторыі гэта ўспрымаецца не як “творчы эксперымент”, а як змена лагера. Менавіта таму людзі пішуць не пра фальш, не пра вакал, не пра дыкцыю. Людзі пішуць, што “забілі душу песні ”. Гэта не пра эстэтыку, гэта пра адчуванне, што нешта сваё стала чужым.
І вось тут на сцэну выходзіць галоўная іронія гэтай гісторыі. Нават людзі, якія адкрыта прызнаюцца, што не ведаюць беларускай мовы, пішуць адно і тое ж: «на беларускай гучала мацней».
То бок мову можна не разумець, але яе можна адчуваць. А вось рускамоўную версію разумеюць усе – і менавіта таму яна не працуе.
Удзел Юрыя Стаянава ў гэтай гісторыі толькі дадаў алею ў агонь. Не таму, што ён дрэнны акцёр. А таму, што яго прысутнасць робіць сітуацыю крышталёва зразумелай: гэта ўжо не пра беларускую песню, гэта пра прадукт для рускамоўнай прасторы. І ў гэты момант беларуская «тата бацькоў» перастае быць хатай, а становіцца «избой».
Ды і ўдзел Юрыя Стаянава ў кліпе «Драздоў» раздражніў не менш, чым сама рускамоўная версія песні. Бо Стаянаў – гэта не «проста актор». Гэта чалавек, які здымаўся ў фільмах, што рамантызавалі анексію Крыма, трапляў у базу «Миротворца» за працу ў акупаваным Севастопалі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне выбраў пазіцыю маўчання.
Сам Стаянаў тлумачыць гэта проста: маўляў, «нам трэба жыць далей сваё жыццё». Без асуджэння, без названня вайны вайной, без рызыкі для ўласнай кар’еры. Пры гэтым ён выступае на дзяржаўных шоу перад байцамі так званай «СВО», фактычна становячыся часткай прапагандысцкай машыны, якая забаўляе і гераізуе акупантаў.
У 2026 годзе гэта ўжо не «нейтралітэт». Гэта выбар. І маўчанне ў такім выпадку – такая ж пазіцыя, як і адкрытая падтрымка. Проста больш зручная і менш небяспечная для самога артыста.
Гэта не пра «Драздоў» як гурт. Гэта не пра тое, хто каму што дазволіў. Гэта пра простую рэч: калі нават песня пра непрадаваемы дом перакладаецца і ўпісваецца ў іншую культурную матрыцу, то пытанне ўжо не ў музыцы. Пытанне ў тым, што ўвогуле ў нас яшчэ “не прадаецца” – не па словах, а па факце?»
Людзі так злуюцца не таму, што па-руску. А таму, што занадта сімвалічна. Занадта трапна. І занадта падобна на праўду, якую ніхто не хацеў агучваць – расейшчына зноў навязваецца беларускаму народу.
Погода в Беларуси в ближайшие дни резко сменит характер. После сырого и относительно мягкого четверга… Read More
28 студзеня 2026 году ў мястэчку Малеч Бярозаўскага раёну пахавалі Анатоля Сахарушу, вядомага агранома, грамадска-палітычнага… Read More
Журналистке из Беларуси, засланной в Украину в 2020 году, грозит срок за шпионаж. После нескольких… Read More
У савецкія часы, калі не існавала ні TikTok, ні Instagram, ні нават кнопкі «паскардзіцца публічна»,… Read More
Что получат жители каждого района, каждый из вас, от программы «Один район – один проект»,… Read More
10 февраля 2026 года в Беларуси меняются правила прохождения техосмотра. Разрешение на допуск автомобиля к… Read More