Маўчаць або адстойваць свае правы? Інтэрв’ю з юрыстам Леанідам Судаленка

Карэспандэнт:

Ці мае права супрацоўнік органаў або начальнік патрабаваць тэлефон і пароль? І ці ёсць у Беларусі закон, які абавязвае чалавека выконваць такое патрабаванне?

Юрыст:

Вельмі шмат узнікае разважанняў пра правы і рэальнасць вакол патрабаванняў «дайце сюды тэлефон» – ці гэта законна. Адзінага бяспечнага варыянту ў абсалютным сэнсе на гэты конт не існуе. Але важна пры гэтым разумець: Канстытуцыя гарантуе права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Ключавы момант – у заканадаўстве Беларусі няма агульнай нормы, якая абавязвала б чалавека па першым патрабаванні перадаваць тэлефон і паведамляць пароль. Любое ўмяшанне павінна мець законную падставу і быць аформлена працэсуальна.

Артыкул 28 Канстытуцыі гарантуе недатыкальнасць прыватнага жыцця і асабістую і сямейную таямніцу, а таксама таямніцу перапіскі і іншых паведамленняў.

Доступ да змесціва тэлефона – перапіскі, фотаздымкаў, акаўнтаў – з’яўляецца ўмяшаннем у прыватнае жыццё. Выемка і агляд прылады магчымыя толькі ў межах канкрэтнай працэсуальнай працэдуры, напрыклад, у рамках адміністрацыйнага або крымінальнага працэсу. Як правіла, гэта афармляецца пратаколам.

У такіх сітуацыях ключавымі прынцыпамі з’яўляюцца спакой, кароткасць у фармулёўках, патрабаванне законных падставаў і, па магчымасці, удзел адваката.

Карэспандэнт:

Ці варта даваць доступ да тэлефона па патрабаванню, ці лепш гэтага не рабіць? І ці ёсць тут наогул альтэрнатыва?

Юрыст:

Само па сабе патрабаванне назваць пароль не падмацавана прамой нормай закона, якая абавязвала б грамадзяніна яго паведамляць. Ці варта даваць доступ да тэлефона – гэта заўсёды пытанне ацэнкі рызыкаў. Добраахвотны доступ – гэта добраахвотная перадача інфармацыі.

Адмова – гэта рэалізацыя права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Альтэрнатывай можа быць ветлівая пазіцыя: заявіць, што вы гатовыя дзейнічаць у межах закона і просіце аформіць усё працэсуальна – указаць падставу, ваш статус і скласці пратакол.

Карэспандэнт:

Калі чалавек спасылаецца на арт. 28 Канстытуцыі і не хоча даваць доступ да сваёй прылады, як правільна адказаць на фразу: «Калі вам няма чаго хаваць — пакажыце»?

Юрыст:

Важна разумець, што калі распачата афіцыйная працэдура, напрыклад выемка прылады ў межах справы, тэлефон могуць выняць незалежна ад згоды яго ўладальніка. Фраза «калі вам няма чаго хаваць, пакажыце» – гэта псіхалагічны аргумент, а не юрыдычны.

Спакойная формула адказу можа быць такой:

«Я рэалізую сваё канстытуцыйнае права на недатыкальнасць прыватнага жыцця. Гатовы дзейнічаць у межах закона і працэсуальных працэдур».

Важна не пераходзіць у спрэчку і не эмацыйнічаць, а вяртаць размову ў прававое поле.

Карэспандэнт:

Што такое «бяседа» з супрацоўнікамі на практыцы – гэта афіцыйны працэс ці нефармальны ціск?

Юрыст:

На практыцы гэта часта азначае нефармальныя зносіны без выразнага працэсуальнага статусу. Гэта не абавязкова допыт, не заўсёды афармляецца пратаколам і можа выкарыстоўвацца для атрымання інфармацыі без прадастаўлення чалавеку працэсуальных гарантый.

Калі няма павесткі, афіцыйнага статусу (сведка, падазраваны і гэтак далей) і растлумачвання правоў, гаворка не ідзе пра паўнавартасную працэсуальную працэдуру.

Карэспандэнт:

Ці абавязаны чалавек з’яўляцца на «бяседу»? Якія павінны быць прававыя падставы? І як сябе паводзіць, каб не нашкодзіць сабе і іншым?

Юрыст:

Абавязак узнікае толькі пры афіцыйным выкліку – павесткі, аформленай належным чынам. Калі гаворка ідзе пра вуснае запрашэнне, фармальнага абавязку можа не быць.

Разумная пазіцыя ў такой сітуацыі – удакладніць прававую падставу выкліку, высветліць, у якім статусе вас выклікаюць, папрасіць позву або ўдакладніць магчымасць прыйсці з адвакатам.

Карэспандэнт:

Дзе праходзіць мяжа паміж законнай адмовай і «непадпарадкаваннем»? Ці могуць прыцягнуць да адказнасці, калі чалавек не дае доступ да тэлефона?

Юрыст:

Адказнасць за непадпарадкаванне магчымая толькі тады, калі патрабаванне законнае і заснаванае на дакладна вызначаных паўнамоцтвах.

Калі патрабаванне выходзіць за межы закона, напрыклад назваць пароль без працэсуальнага афармлення, адмова сама па сабе не азначае аўтаматычнага непадпарадкавання. Аднак на практыцы пратаколы могуць складацца, і іх патрэбна абскарджваць.

Карэспандэнт:

Калі пачынаюць пагражаць або запалохваць — што гэта азначае з юрыдычнага пункту гледжання і як правільна дзейнічаць у такой сітуацыі?

Юрыст:

Калі пагражаюць або запалохваюць, гэта можа сведчыць пра перавышэнне паўнамоцтваў або пра ціск з мэтай прымусіць да дачы тлумачэнняў.

Важна захоўваць спакой, не даваць лішніх тлумачэнняў, фіксаваць абставіны – час, месца, пасады і прозвішчы супрацоўнікаў. Па магчымасці патрабаваць прысутнасці адваката.

Карэспандэнт:

Як абараняць свае правы ў такіх сітуацыях? Можа, як некаторыя раяць, бяспечней нічога не рабіць і маўчаць?

Юрыст:

Поўная пасіўнасць не заўсёды бяспечная, але адкрыты канфлікт нясе вялікія рызыкі. Рацыянальная стратэгія – ветлівасць, кароткія фармулёўкі, спасылкі на нормы Канстытуцыі і патрабаванне працэсуальнага афармлення дзеянняў.

Карэспандэнт:

Калі на чалавека складаюць пратакол за «непадпарадкаванне» з-за адмовы «беседаваць» альбо назваць пароль ад тэлефона – як правільна дзейнічаць у такой сітуацыі?

Юрыст:

Калі складаюць пратакол аб непадпарадкаванні, неабходна ўважліва прачытаць увесь яго тэкст. Не спяшацца і не падпісваць дакумент аўтаматычна. У графе «Тлумачэнні» варта пазначыць: «Адмовіўся паведамляць паролі, спасылаючыся на артыкул 28 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Законная падстава патрабавання мне не была растлумачана».

Калі правы не былі растлумачаныя, гэта таксама неабходна ўказаць, але толькі калі гэта сапраўды адпавядае рэчаіснасці. Выдумляць нічога не трэба.
Таксама важна патрабаваць копію пратакола. Далей – абскарджанне ў судзе і, пажадана, кансультацыя з адвакатам.

Карэспандэнт:

Ці можа ў далейшым нешта пагражаць тым, хто аддаваў тэлефон на праверку, і «нічога не знайшлі»?

Юрыст:

Нават калі вы перадалі тэлефон і на той момант нічога не знайшлі, магчымыя наступствы і рызыкі ўсё роўна застаюцца. Файлы магуць быць скапіяваныя, а інфармацыя можа быць выкарыстаная супраць вас – і не толькі адразу, але і пазней.
Кантакты і перапіска могуць стаць падставай для выкліку іншых людзей. Тое, што нічога не знайшлі цяпер, не гарантуе адсутнасці наступстваў у будучыні. Пра гэта важна памятаць.

Карэспандэнт:

Дзякуй, Леанід Юр’евіч, за адказы.

Калі ў вас ёсць пытанні або гісторыя, якой важна падзяліцца – не пакідайце гэта ў сабе. Дасылайце на еmal: media.gnc1@gmail.com

Таксама мы пісалі: Требуют телефон и пароль при проверке в Беларуси. Как поступать?

Чытайце таксама: Тайна личной жизни и предъявите телефон: где заканчивается право и начинается реальность

Насколько публикация полезна?

Алексей Дацкевич

Recent Posts

«Оформляйте». История белоруса, который не дал пароль на границе

Николай знал, что на белорусской границе могут попросить открыть телефон. Знал про «беседы», про кабинеты… Read More

13 часов ago

Енотиху продали с опухолью – что происходило в зоопарке под Брестом?

Продажа енотихи Василисы из контактного зоопарка под Брестом обернулась громкой историей: у животного обнаружили опухоль,… Read More

2 дня ago

Тайна личной жизни и предъявите телефон: где заканчивается право и начинается реальность

Что делать, если при пересечении границы вас просят разблокировать телефон? Внутри – личная переписка, рабочие… Read More

3 дня ago

Трамп назвал «позором» решение Верховного суда об отмене пошлин

Верховный суд США решил, что Дональд Трамп не имел права вводить часть импортных пошлин по… Read More

3 дня ago

Требуют телефон и пароль при проверке в Беларуси. Как поступать?

Случалось ли вам слышать истории, как на границе при проверке человека или даже на работе… Read More

5 дней ago

Лукашенко назвал «позорищем» импорт свинины из России

Беларусь за прошлый год покупала свинину в России. И это при том, что нас годами… Read More

6 дней ago