Рубрика

Культура

Рубрика

Вакол беларускай музычнай групы «Дразды», заснаванай у 2005 годзе Віталем Карпанавым, разгарэлася гучная дыскусія пасля таго, як іх знакавая песня «Хата бацькоў» загучала па-руску. Сітуацыю яшчэ больш абвастрыў ролік з удзелам расійскага акцёра Юрыя Стаянава. І ўсё гэта выглядае як ідэальны сцэнар для рубрыкі “срач”.

У савецкія часы, калі не існавала ні TikTok, ні Instagram, ні нават кнопкі «паскардзіцца публічна», беларусы рабілі тое, што ўмелі лепш – пісалі лісты. Унікальнае пісьмо жыхароў вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна да Якуба Коласа было знойдзена ў архіве Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Канверт датаваны 26 снежня 1948 года, а сам тэкст захоўваецца ў фондах музея пад інвентарным нумарам КП-13534.