Вясковец з Пінскага раёна паляваў у забаронены час і без належнага дазволу. Браканьер застрэліў казую і тым самым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю на суму звыш 14 тысяч рублёў.
Згодна з правіламі палявання, агульная працягласць вясенняга сезону палявання ў Беларусі не можа перавышаць 28 дзён. Выключэнне зроблена для палявання на самцоў слонка (па-руску – “вальдшнепа”).