У савецкія часы, калі не існавала ні TikTok, ні Instagram, ні нават кнопкі «паскардзіцца публічна», беларусы рабілі тое, што ўмелі лепш – пісалі лісты. Унікальнае пісьмо жыхароў вёскі Люсіна Ганцавіцкага раёна да Якуба Коласа было знойдзена ў архіве Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Канверт датаваны 26 снежня 1948 года, а сам тэкст захоўваецца ў фондах музея пад інвентарным нумарам КП-13534.
Тег