Забастоўка на польска-беларускай мяжы не адбылася

Раніцай 26 лютага 2024 года ў чатах дальнабошчыкаў з’явіліся пытанні, ці не перакрытая мяжа, ці ёсць забастоўка? Людзі стаяць суткамі ў чарзе фур, таму натуральна яны перажывалі, ці не давядзецца стаяць яшчэ больш з-за абвешчанага страйку з перакрыццём мяжы.

Перакрыць мяжу быццам бы гразіліся ў 6 гадзін ранку. У 7.19 па польскім часе (з беларускім розніца -2 гадзіны) дальнабойшчыкі паведамілі, што страйку на мяжы няма.

“Можа пранясе”, — напісаў адзін з удзельнікаў чата дальнабойшчыкаў.

Скрин из чата дальнобойщиков на польско-белорусской границе

Карэспандэнт інтэрнет-рэсурса “Першы” патэлефанаваў наўпрост у мясцовую адміністрацыю горада Тэрэспаль  ў Польшчы і спытаў, ці чакаць дальнабойшчыкам страйку. На 12 гадзін па беларускім часе ў адміністрацыі горада Тэрэспаль адказалі, што на 26 лютага ніякага пратэсту на мяжы не будзе.

На сёняшні дзень няма ніякіх заяў на правядзенне страйка. А што будзе заўтра — невядома”, – адказала па тэлефоне супрацоўніца адміністрацыі Тэрэспаля.

Яна патлумачыла, што блакіравання беларуска-польскай мяжы  зараз няма, як і няма заяўкі на правядзенне страйку.  Аднак, польская паліцыя падрыхтавалася да магчымай блакады  дарогі. Для забеспячэння парадку зранку як мінімум 8 паліцэйскіх экіпажаў дзяжурылі каля прапускнога пункта (на загалоўным фота).

Напярэдадні “Першы” пацікавіўся ў польскага супрацоўніка лагістычнай кампаніі, наколькі гэта можа быць актуальна. Аднак ён назваў гэта “стрэлам у нагу”, маўляў, такі пратэст проста нявыгадны перавозчыкам. Іншыя выказвалі думку, што пратэстуючыя фермеры ў Польшчы падбухторваюць да пратэсту і прадстаўнікоў транспартнай галіны. Аднак на сярэдзіну дня 26 лютага відавочна, што перавозчыкі на пратэст не выйшлі.

Радкевич Игорь

Recent Posts

В Беларуси освободили 123 политзаключённых, включая известных лидеров

В Беларуси в один день произошло событие, которого ждали уже давно. Решение принималось за закрытыми… Read More

13 часов ago

Почему Рождество в Беларуси не похоже на европейское

Хотя в основе Рождества в Беларуси и Европе лежит одно событие, на практике это два… Read More

2 дня ago

Трамп разочаровался в Украине и России

В Вашингтоне всё чаще признают, что переговоры топчутся на месте. В Белом доме дают понять:… Read More

2 дня ago

Опасная пятница: северо-восток Беларуси предупредили о штормовом ветре и гололеде

Пятница для северо-восточных районов страны обещает быть напряжённой. Синоптики предупреждают об ухудшении погоды, которое начнётся… Read More

2 дня ago

Что может поменяться для тех, кто рыбачит в Беларуси

В Беларуси обсуждают проект указа, который может заметно поменять привычную рыбалку. Авторы предлагают пересмотреть часть… Read More

3 дня ago

Почему в Беларуси внезапно закрылись сайты известных криптобирж

В Беларуси внезапно перестали открываться сайты сразу нескольких популярных криптобирж. С 10 декабря они попали… Read More

3 дня ago