Расія за паўгода экспартавала каля 24 тысяч тон рысу амаль на 17 мільёнаў долараў. Беларусь забрала прыкладна траціну гэтай выручкі.
Турцыя, дзе жыве больш за 86 мільёнаў чалавек, набыла расійскага рысу на 5,2 мільёна долараў. Казахстан — прыкладна на 1,4 мільёна. Беларусь з насельніцтвам амаль у дзесяць разоў меншым за турэцкае закупіла рысу больш.
Што везлі з Расіі
Больш за 86% экспартнай выручкі прынесла звычайная рысавая крупа. Каля 9% прыпала на абрушаны рыс, яшчэ прыкладна 3% — на дроблены.
Статыстыка пакуль няпоўная: у разлікі не ўключылі чэрвеньскія пастаўкі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза. Канчатковыя паказчыкі могуць быць вышэйшымі.
Не рысам адзіным
Беларусь набыла таксама каля траціны расійскага экспарту апрацаванага зерня і зерневых шматкоў больш як на 9 мільёнаў долараў. Дакладны склад гэтай таварнай групы ў апублікаваных звестках не раскрываецца.
На Беларусь прыпала і каля 80% расійскага экспарту кармоў для хатніх жывёл. Ёсць здагадка, што сяброўства з Кітаем уплывае і на выбар арчавання: беларусы з бульбы пераходзяць на рыс, а беларускія жывёлы сталі манапольнымі кліентамі расійскіх вытворцаў.
Ці паўплываў рост паставак на цэны ў беларускіх крамах, невядома: экспартная статыстыка не паказвае рознічных цэн і нацэнак.

