Читайте "Першы" в:

Беларускія наймальнікі папаўняюць штат замежнымі работнікамі на фоне дэфіцыту кадраў. За студзень-верасень 2026 года ў Беларусь прыехалі больш за 40 тысяч працоўных мігрантаў.

Лічбу 17 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў назваў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назарэнка. Для параўнання, у 2023 годзе працаваць у Беларусь прыехалі каля 13,5 тысячы замежнікаў.

Працоўныя мігранты прыязджаюць прыкладна са 100 краін, найчасцей з Туркменістана, Узбекістана, Расіі, Украіны, Індыі і Непала. Замежнікі пераважна працуюць у будаўніцтве, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і гандлі. І могуць прыязджаць без віз.

Папраўкі абмяжуюць працу праз трэціх асоб

Некаторыя замежнікі займаюць кіраўнічыя пасады ў беларускіх кампаніях. За дзевяць месяцаў на працоўных мігрантаў прыпалі 63 злачынствы. Усе замежнікі за гэты час учынілі ў Беларусі 754 злачынствы.

З-за дэфіцыту кадраў у апошнія гады змякчылі заканадаўства аб працоўнай міграцыі. Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі да закона аб знешняй працоўнай міграцыі.

Яны прадугледжваюць забарону наймальнікам накіроўваць запрошаных работнікаў да трэціх асоб і мігрантам працаваць у трэціх асоб.