З 24 лістапада 2026 года ахвотныя змогуць падаць заяўкі на кватэры. Прыём пачнецца ў 09:00 у аддзеле рэалізацыі нерухомасці МАПІДа па адрасе: праспект Жукава, 6, кабінет № 1.
Дом № 2.1 пабудуюць каля «Экспабела», уздоўж вуліцы Шырокай. Усе кватэры ў ім будуць камерцыйнымі, прэтэндаваць на іх зможа кожны ахвотны. Запланавалі 30 аднапакаёвых, 28 двухпакаёвых і 15 трохпакаёвых кватэр. Яшчэ будзе адна чатырохпакаёвая.
Аднапакаёўкі будуць мець ад 39,94 да 50,26 м², двухпакаёўкі — ад 59,15 да 68,63 м². Плошча трохпакаёвых складзе ад 75,95 да 86,61 м², а чатырохпакаёвай — 97,23 м². Квадратны метр каштуе ад 4600 да 5400 рублёў.
У шматпакаёвых кватэрах ён таннейшы, чым у кампактных аднапакаёўках. Самая танная кватэра каштуе 222 388 рублёў, або 74 129 долараў паводле курсу.
Першы ўнёсак складае 30% кошту кватэры. Яго трэба зрабіць на працягу 10 банкаўскіх дзён пасля падпісання дамовы. Астатнюю суму выплачваюць штомесяц роўнымі часткамі паводле графіка. Дакументы будуць прымаць, пакуль не набярэцца патрэбная колькасць ахвотных.
Будаўніцтва пачалося ў верасні 2026 года, а дом плануюць здаць у эксплуатацыю 27 мая 2028 года. Шасціпавярховы будынак з трыма секцыямі ўзводзяць са зборнага жалезабетону, злучанага балтамі без зваркі.
Фасад аздобяць вентыляванай сістэмай з керамаграніту. У доме прадугледзелі ліфты, зашклёныя лоджыі і электраацяпленне.

