19 падстрэленых галубоў, падстрэленых з пнеўматычнай вінтоўкі, знайшлі гаішнікі ў багажніку аўтамабіля ў мужчыны, якога спынілі у Адэльску Гродненскага раёна. Высветлілася, што для палявання трэба дазвол…
Як паведамляе міліцыя, мужчына паляваў з пнеўматычнай вінтоўкай і збіраўся выкарыстоўваць птушак як прынаду для пастак. Мужчына заявіў, што не ведаў пра неабходнасць дазвольных дакументаў.
Паляванне з пнеўматычнай зброяй у Беларусі забаронена. Шызага голуба можна здабываць толькі ў вызначаныя тэрміны, дазволенымі спосабамі і пры наяўнасці неабходных дакументаў.
За незаконнае паляванне прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, або ад 450 да 1350 рублёў. Парушальнік таксама павінен будзе кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю, а зброю і іншыя прылады палявання могуць канфіскаваць.

